Шаламы (Магілёўская вобласьць)
вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шаламы́[2] (таксама — Шыламы́ Пе́ршыя[2], Шыламы́ Стары́я[2]) — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Васькавіцкага сельсавету.
Remove ads
Назва
Назва вёскі паходзіць ад назвы рэльефу мясцовасьці (узгоркі, бугрыста). Сама вёска разьмешчана на ўзгорку ў чашападобнай упадзіне. Іншае тлумачэньне паходжаньня назвы зьвязваюць са словам «шум»[3].
Гісторыя
У 1675 годзе ў сяле Шаламы налічвалася 3 дымы, у 1681 млын на рацэ Пішчані. У 1932 быў створаны калгас «Барэц». У 1939 усе хутаране сьсяліліся каля былога панскага фальварку й утварылі вёску (брыгаду) Шаламы-2, ці Шаламы Новыя. У выніку ўзбуйненьня да в. Шаламы-1 былі далучаны Шаламы-2, Урэчча 1, Урэчча-2 з цэнтральнай сядзібай у вёсцы Шаламы-1[3].
Насельніцтва
Інфраструктура
У вёсцы працуюць дом сацыяльных паслугаў і крама[1].
Асобы
- Іван Яшкін — беларускі мовазнавец
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads