Ігакея Александравац

басьнійскі баскетбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Ігакея Александравац
Remove ads

«Ігакея» (па-сэрбску: Игокеа) — басьнійскі баскетбольны клюб з Александраўцу, што месьціцца блізу Лакташы ў Рэспубліцы Сэрбскай. Каманда спаборнічае ў Лізе АБА і Першай лізе чэмпіянату Босьніі і Герцагавіны. Клюб ёсьць адным з заснавальнікаў і акцыянэрам Лігі АБА[1].

Хуткія факты Заснаваны, Месцазнаходжаньне ...
Remove ads

Гісторыя

Карані сучаснага клюбу сягаюць да 23 ліпеня 1973 году, калі купка энтузіястаў стварыла ў Александраўцы баскетбольны клюб пад назовам «Потказар’е». У другой палове 1990-х гадоў клюб быў перайменаваны ў «Ігакеа», і тады менавіта тады асноўная ўвага была зробленая на юнацкіх камандах. Свой першы трафэй «Ігакеа» здабыла ў 2001 годзе, калі клюб узяў перамогу ў чэмпіянаце Босьніі і Герцагавіне. Праз шэсьць гадоў баскетбалісты клюбу здабылі кубак краіны. У сэзоне 2010—2011 гадоў «Ігакеа» ўпершыню ўзяла ўдзел у Лізе АБА, а ў 2013 годзе дакрочыла да фіналу чатырох мясцовай лігі, забясьпечыўшы сабе месца ў Эўракубку. У пачатку сэзону Лігі АБА 2012—2013 гадоў рада лігі абвесьціла, што, пачынаючы з тагачаснага сэзону, адзіным спосабам кваліфікацыі ў эўрапейскія клюбныя турніры будзе менавіта гэтая ліга наўзамен нацыянальных чэмпіянатаў кожнай з краінаў-сяброў лігі АБА.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads