Рэспубліка Сэрбская

дзяржаўнае ўтварэньне ў Босьніі і Герцагавіне From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэспубліка Сэрбская
Remove ads

Рэспубліка Сэрбская (па-сэрбску (кірыліцай): Република Српска, па-сэрбску: Republika Srpska, Аўдыё вымаўляецца  repǔblika sr̩̂pskaː) — дзяржаўнае ўтварэньне на тэрыторыі Босьніі і Герцагавіны, якое было створана паводле Дэйтанскіх пагадненьняў. Фактычная сталіца — Баня Лука, дзе разьмешчаныя парлямэнт і ўрад. Колькасьць насельніцтва ацэньваецца ў 1 120 236 (2022)[2]. Афіцыйныя мовы — сэрбская, басьнійская і харвацкая. Канстытуцыя Рэспублікі Сэрбскай пазьбягае назваў моваў, замест гэтага называючы іх «мова сэрбскага народу, мова басьнійскага народу і мова харвацкага народу» (паколькі няма кансэнсусу, адна гэта ці тры асобныя мовы)[3].

Хуткія факты Гімн, Агульныя зьвесткі ...
Remove ads

У прынятай 22 лютага 2008 рэзалюцыі парлямэнту Рэспублікі Сэрбскай гаворыцца, што басьнійскія сэрбы могуць выйсьці з складу Босьніі і Герцагавіны, калі большасьць краінаў-сябраў ААН і дзяржаваў Эўразьвязу прызнае незалежнасьць Косава.

Remove ads

Гаспадарка

На 2021 год дзейнічала «Банялуцкая біржа».

Геаграфія

Плошча Рэспублікі Сэрбскай складае 24 857 км². Тэрыторыя яе складаецца зь дзьвюх частак, названых па памежных рэках: Пасавіна на поўначы і Падрыньне на ўсходзе. Дзьве часткі з аднаго боку злучаныя раёнам Брчко, што знаходзіцца пад кіраваньнем ААН (паводле дамоваў у Дэйтане гэты раён падзелены прыкладна пароўну паміж Рэспублікай Сэрбскай (паўночная частка) і Мусульмана-харвацкай фэдэрацыяй).

Вялікая частка рэспублікі ляжыць у межах гістарычнай вобласьці Босьнія, меншая — у Герцагавіне. Мяжа паміж двума дзяржаўнымі ўтварэньнямі(en) ўсталяваная Дэйтанскімі пагадненьнямі і складае 1080 км даўжынёй. Тэрыторыя Рэспублікі Сэрбскай падзеленая на 63 муніцыпалітэты.

Remove ads

Мінуўшчына

9 студзеня 1992 року Нацыянальны сход Рэспублікі Сэрбскай абвясьціў Рэспубліку сэрбскага народу Босьніі і Герцагавіны (сэрб. Republika srpskog naroda Bosne i Hercegovine) тады яшчэ ў складзе Югаславіі[4]. 28 лютага была прынятая канстытуцыя цяпер ужо Сэрбскай рэспублікі Босьніі і Герцагавіны, якая мела ўключаць усе тэрыторыі зь пераважным сэрбскім насельніцтвам, а таксама тэрыторыі, дзе сэрбы сталі меншасьцю з-за генацыду сэрбаў у часе Другой сусьветнай вайны(en).

7 красавіка 1992 року, пасьля таго, як сталі вядомыя вынікі рэфэрэндуму аб незалежнасьці Босьніі і Герцагавіны, Нацыянальны сход у Баня-Луцы абвясьціў разрыў стасункаў Рэспублікі Сэрбскай з Босьніяй і Герцагавінай[5]. 12 жніўня 1992 назва краіны была зьмененая на Рэспубліка Сэрбская[6].

Унутрыдзяржаўны канфлікт выліўся ў крывавую грамадзянскую вайну, якая доўжылася да восені 1995 року і скончылася дасягненьнем мірнага пагадненьня на вайсковай базе пад Дэйтанам. Адным з пунктаў пагадненьня стала канстытуцыя Босьніі і Герцагавіны, паводле якой Рэспубліка Сэрбская была прызнаная адным з двух галоўных дзяржаўных утварэньняў на тэрыторыі дзяржавы. 14 сьнежня 1995 Рэспубліка Сэрбская прызнаная як частка Босьніі і Герцагавіны. Кіраўнікі войска Рэспублікі Сэрбскай Радаван Караджыч і Ратка Младзіч былі асуджаныя Гааскім трыбуналам за злачынствы супраць чалавецтва. За час вайны колькасьць сэрбскага насельніцтва павялічылася на 547 741 чалавек за кошт уцекачоў з Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны і Сэрбскай Краіны, колькасьць іншых нацыяў зьменшылася з-за этнічных чыстак на 569 530 чалавек (ня лічачы тых, што вярнуліся па сканчэньні вайны). Дагэтуль грамадзтва застаецца падзеленым.

Палітыка

Паводле канстытуцыі, Рэспубліка Сэрбская мае ўласнага прэзыдэнта, парлямэнт з 83 дэпутатаў, урад, паліцыю, судовую сыстэму, мытню і пошту. Тып ураду — парлямэнтарызм. Дзяржаўныя сымбалі — герб, сьцяг (варыянт сэрбскага бяз гербу) і гімн.

Паводле канстытуцыі сталіцай Рэспублікі Сэрбскай ёсьць Сараева[7], аднак фактычна сталіцай зьяўляецца Баня-Лука, у якой разьмешчаныя ўсе дзяржаўныя ўстановы. Войска было распушчанае ў 2005 року дзеля выкананьня ўмоваў далучэньня Босьніі і Герцагавіны да праграмы НАТО «Партнэрства дзеля міру».

Remove ads

Культура

Найстарэйшы ўнівэрсытэт, заснаваны ў 1975 року, — Баня-Луцкі ўнівэрсытэт. У 1996 заснаваная Нацыянальная акадэмія навук і мастацтваў.

Асобы

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads