Ігар Гермянчук

беларускі журналіст, грамадзкі дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ігар Гермянчук (1 студзеня 1961, вёска Стракавічы Шацілавіцкага раёну — 29 красавіка 2002, Менск) — беларускі журналіст і грамадзкі дзяяч, дэпутат Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня, былы рэдактар забароненай газэты «Свабода», заснавальнік часопісу «Кур’ер».

Хуткія факты Дэпутат ВС Беларусі 12-га скліканьня, Асабістыя зьвесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Стракавічы Шацілавіцкага раёну Гомельскай вобласьці, навучаўся ў сярэдняй школе-інтэрнаце г. Шацілавічы. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з актыўных удзельнікаў незалежніцкага руху, удзельнік «Майстроўні», сябра партыі БНФ. У 1990 годзе ў 29-гадовым узросьце Гермянчук стаў адным з самых маладых дэпутатаў Вярхоўнага Савету БССР. 11 красавіка 1995 году Ігар Гермянчук разам зь іншымі дэпутатамі ад Апазыцыі БНФ абвясьціў галадоўку пратэсту супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэфэрэндуму пра дзяржаўную мову і сымболіку. У ноч на 12 красавіка 1995 году дэпутаты былі выкінутыя з залі паседжаньняў і жорстка зьбітыя АМАПам і спэцназам.

У 30-гадовым узросьце Ігар Гермянчук узначаліў газэту «Свабода», якая пры ім зрабілася найбуйнейшым і найпапулярнейшым апазыцыйным выданьнем краіны. За антыпрэзыдэнцкія публікацыі пракуратура чатыры разы заводзіла на Ігара Герменчука крымінальныя справы. Напрыканцы 1997 году газэта «Свабода» была забароненая, але ўжо ў студзені 1998 Ігар Гермянчук здолеў адрадзіць яе пад назвай «Навіны».

Заснавальнік і рэдактар часапісу «Кур’ер».

Памёр ад раку ў 2002 годзе. Пахаваны на менскіх Усходніх могілках[1].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads