Шацілавіцкі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шаці́лавіцкі раён (афіцыйная назва — Сьветлаго́рскі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскай вобласьці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Шацілавічы.
Remove ads
Геаграфія
Разьмешчаны на поўначы вобласьці, на раўніне Гомельскае Палесьсе, паўночная частка — на Цэнтральна-Бярэзінскай раўніне. Клімат — умерана-кантынэнтальны. Працякае рака Бярэзіна з прытокамі. У раёне знаходзіцца Саснаваборскае вадасховішча.
Мяжуе з раёнамі: на поўначы — з Бабруйскім (Магілёўскай вобласьці), на ўсходзе — са Жлобінскім, на паўднёвым усходзе — з Рэчыцкім, на паўднёвым захадзе — з Каленкавіцкім, на захадзе — з Рудабельскім. У раёне — г. Шацілавічы, гарадзкі пасёлак Парычы, рабочы пасёлак Сасновы Бор, 101 сельскі населены пункт; 6 сельскіх Саветаў: Асташкавіцкі, Баравікоўскі, Давыдаўскі, Краснаўскі, Мікалаеўскі, Чыркавіцкі[6].
Remove ads
Гісторыя
Паводле вопісу 1639 году вядомы Парыцкі двор — тэрыторыя, якая ўключала ў сябе большую частку сучаснага Шацілавіцкага раёну, у тым ліку сяло Шацілавічы (цяпер г. Сьветлагорск). Цэнтрам Парыцкага двара было с. Парычы (цяпер гарадзкі пасёлак). Парыцкі двор знаходзіўся ў складзе Бабруйскага староства, якое ўваходзіла ў Рэчыцкі павет Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (Рэч Паспалітая)[7].
У вопісе 1684 году маецца Парыцкае войтаўства Бабруйскага староства[8].
Пасьля 22 ліпеня 1793 году, у выніку ІІ-га падзелу Рэчы Паспалітай і ўключэньня Менскага ваяводзтва ў Расейскую імпэрыю, утворана Парыцкая воласьць Бабруйскага павету Менскай губэрні (у 1795—1796 гадах — Менскае наместніцтва).
З 25 сакавіка 1918 году Парыцкая воласьць — у абвешчанай Беларускай Народнай Рэспубліцы; з 1 студзеня 1919 году — у Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, з 27 лютага 1919 году — у Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, з 31 ліпеня 1920 году — зноў у адноўленай БССР, якая ўваходзіла з 30 сьнежня 1922 да 26 сьнежня 1991 году ў СССР, з 19 верасьня 1991 году — Рэспубліка Беларусь.
У 1921 годзе Менская губэрня была скасавана, а яе паветы (у тым ліку Бабруйскі) сталі ўваходзіць непасрэдна ў БССР. 20 жніўня 1924 году воласьці (у тым ліку Парыцкая) і паветы скасаваны.
17 ліпеня 1924 году ўтвораны Парыцкі раён, які ўваходзіць у Бабруйскую акругу (існавала да 26 ліпеня 1930 году), а затым: з 20 лютага 1938 году — у Палескую, з 20 красавіка 1944 году — у Бабруйскую, з 8 студзеня 1954 году — у Гомельскую вобласьць.
9 чэрвеня 1960 году цэнтар раёну перанесены ў г. п. Шацілкі. 29 ліпеня 1961 году г. п. Шацілкі пераўтвораны ў горад Сьветлагорск, а Парыцкі раён перайменаваны ў Сьветлагорскі[9].
Remove ads
Насельніцтва
Эканоміка, адукацыя, культура
Прадпрыемствы нафтаздабываючай, хімічнай, цэлюлозна-папяровай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці, цеплаэлектрацэнтраль і інш. Сельская гаспадарка сьпэцыялізуецца на жывёлагадоўлі, збожжавых, кармавых культурах і бульбе.
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Жлобін — Каленкавічы (вакзал у Шацілавічах), аўтадарогі Бабруйск — Мазыр, Жлобін — Шацілавічы, Акцябрскі — Парычы — Рэчыца (аўтобусныя станцыі ў Шацілавічах і Парычах). Суднаходзтва па Бярэзіне; у Парычах — паромная пераправа.
Дзейнічаюць 38 дашкольных, 33 агульнаадукацыйныя, 5 пазашкольных устаноў, 2 міжшкольныя вучэбна-вытворчыя камбінаты (2007/2008 н. г.); 2 прафэсійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы, індустрыяльны каледж. 5 дзіцячых мастацкіх школаў; 42 бібліятэкі; 46 цэнтраў, дамоў культуры і клюбаў; кіна-відэасэтка. Музэй, дом рамёстваў, карцінная галерэя. 6 спартыўных школ, 3 стадыёны. У мэдыцынскім аб’яднаньні — болей за 40 установаў аховы здароўя. Здраўніца «Сярэбраныя ключы» ля в. Чыркавічы.
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёну — 1449,6 тыс. бел. руб. (студзень — травень 2011 г.)[12].
Remove ads
Асобы
- Ігар Гермянчук (1961—2002) — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, рэдактар беларускай газэты «Свабода»
- Васіль Якавенка (1936—2018) — беларускі пісьменьнік
- Алесь Наўроцкі (1937—2012) — беларускі пісьменьнік
- Аляксандар Шыманоўскі (1850—1918) — беларускі этнограф і фальклярыст, пэдагог, пушкініст
- Мікалай Шакура (нарадзіўся 7 кастрычніка 1945 году, в. Данілаўка, Парыцкі раён, БССР) — савецкі і расейскі астрафізык, доктар фізыка-матэматычных навук (1988), прафэсар, заслужаны навуковы супрацоўнік Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (2008), Ганаровы працаўнік вышэйшай прафэсійнай адукацыі Расейскай Фэдэрацыі, ляўрэат 2-й ступені прэміі імя М. В. Ламаносава (2003), срэбнага мэдалю Выставы дасягненьняў народнай гаспадаркі (1985), сябра Міжнароднага астранамічнага зьвязу(МАЗ) і Эўрапейскага астранамічнага таварыства, «eminent scientist» інстытуту RIKEN Японіі (1995)
- Рыгор Кісель (нар. 23 жніўня 1955 году ў Здудзічах) — беларускі журналіст і дыплямат
- Сьцяпан Некрашэвіч (8 траўня 1883, фальварак Данілаўка Бабруйскага павету Менскай губэрні (цяпер — вёска Данілоўка Краснаўскага сельсавету) — 20 сьнежня 1937) — беларускі навуковец і грамадзкі дзяяч, ініцыятар стварэньня і першы старшыня Інстытуту беларускай культуры (цяпер — Нацыянальная акадэмія навук Беларусі), акадэмік (1928) і віцэ-прэзыдэнт Беларускай акадэміі навук (БелАН), дырэктар Інстытуту мовазнаўства БелАН.
- Сьцяпан Сухарэнка (нарадзіўся 27 студзеня 1957 году) — беларускі вайсковы і дзяржаўны дзяяч, кіраўнік КДБ РБ (2005—2007), дыплямат
Remove ads
Галерэя
- Здудзіцкі каменны крыж
- Герб г. Казімір, 1643 год
- Каралёваслабодзкі камень з крыжом, 17 ст.
- У цэнтры Шацілавічаў
- Канфэрэнцыя «Шацілкаўскія чытаньні»
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads