Ігар Зелянкевіч

беларускі мэдык, дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

І́гар Бары́савіч Зелянке́віч (нар. 1952, Менск, БССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар аховы здароўя Беларусі (1997—2001).

Хуткія факты Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў 1952 року ў Менску.

У 1976 року скончыў Менскі мэдінстытут.

У 1976—1977 — лекар-інтэрн 4-й Менскай гарадзкой клінічнай больніцы, у 1977—1978 — лекар-уроляг гэтай больніцы.

У 1978—1980 — лекар вайсковай часткі № 2133 у Кінгісэпе Эстонскай ССР.

У 1980 року вярнуўся ў Менск, працаваў у Менскай гарадзкой клінічнай больніцы спачатку на пасадзе лекара-ўроляга, а затым намесьнікам галоўнага лекара (1984—1986).

У 1986—1990 — загадчык аддзелу, начальнік управы аховы здароўя Менскага выканаўчага камітэту.

У 1990-1996 — намесьнік старшыні Менскага выканаўчага камітэту, старшыня Камітэту аховы здароўя і сацыяльнай абароны насельніцтва Менску.

У 1996—1997 — намесьнік старшыні Менскага выканаўчага камітэту.

У 1997[2]—2001[3] — міністар аховы здароўя Рэспублікі Беларусі.

У цяперашні час працуе ў Выканаўчым камітэце СНД намесьнікам начальніка аналітычнага аддзелу; займаецца грамадзкай і пэдагагічнай дзейнасьцю.

Кандыдат сацыялягічных навук. Тэма дысэртацыі — «Сацыяльныя рэсурсы здароўя ў сыстэме павышэньня якасьці жыцьця насельніцтва як аб’ект сацыяльнага кіраваньня: На матэрыялах Рэспублікі Беларусь»[4].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads