Ігар Карнялюк
савецкі і расейскі музыка і кампазытар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
І́гар Яўге́навіч Карнялю́к (16 лістапада 1962, Берасьце, БССР) — савецкі і расейскі музы́ка і кампазытар.
Remove ads
Біяграфія
Пасьля 8-е клясы, у 1977 годзе, паступіў у Берасьцейскую музычную вучэльню №1[1] на тэарэтыка-кампазытырскае аддзяленьне. Але ўжо праз год зьехаў у Ленінград[2].
У 1982 годзе скончыў музычную вучэльню пры Ленінградзкай кансэрваторыі імя М. А. Рымскага-Корсакава, у 1987 скончыў Ленінградзкую кансэрваторыю па клясе кампазыцыі. Як кампазытар, Ігар фармаваўся на творчасьці Queen, «Могучей кучки». З 1985 па 1988 Ігар Карнялюк працаваў музычным кіраўніком Ленінградзкага тэатру «Буф» і складаў для яго музыку. У 1985 годзе адбыўся фанаграфічны дэбют кампазытара: фірма «Мэлёдыя» выпусьціла міньён «Мальчик с девочкой дружил» у выкананьні А. Асадуліна. У 1988 годзе Карнялюк пачынае сольную кар’еру ў тэлепраграме «Музычны рынг», упершыню выходзіць у фінал фэсту «Песьня году».
Ігар Карнялюк ёсьць аўтарам музыкі да фільмаў «Бандыцкі Пецярбург», «Неба і зямля», «Легенда пра Тампука», «Ідыёт», «Расейскі пераклад», «Тарас Бульба», тэлесэрыялу «Майстар і Маргарыта».
Remove ads
Песьні
Ігар Карнялюк — аўтар больш за 200 папулярных песьняў.[3] Як кампазытар і аўтар-выканаўца Ігарь напісаў музыку і выканаў наступныя песьні:
- Билет на балет
- Будем танцевать
- Возвращайся
- Город, которого нет
- Дожди
- Дым
- Клёво
- Мало-ли…
- Месяц май
- Милый
- Пора домой
- Ходим по Парижу
Дыскаграфія
Кружэлкі зь песьнямі Ігара Карнелюка[4]:
- 1988 — Билет на балет
- 1990 — Подожди
- 1994 — Я не могу так жить
- 1994 — Мои любимые песни
- 1998 — Привет, а это Корнелюк!
- 2003 — Саундтрек к сериалу «Бандитский Петербург»
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads