Ігар Швайка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігар Аляксандравіч Швайка (па-ўкраінску: Ігор Олександрович Швайка) — ўкраінскі юрыст, палітык, Міністар аграрнай палітыкі і харчаваньня Ўкраіны ў першым урадзе Арсеня Яцанюка з 27 лютага па 2 сьнежня 2014 году. Народны дэпутат Украіны 7-га скліканьня (2012-2014), сябра фракцыі УА «Свабода».
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 25 лютага ў Калмыцкай АССР. Ў 1978 годзе разам з бацькамі пераехаў ў горад Лутугіна Луганскае вобласьці. У Лутугіна Ігар Швайка скончыў сярэднюю школу №2 з залатым мэдалём. Ў 1991 годзе скончыў Лутугінскую дзіцячую музычную школу па класе акардэону. Па школе паступіў ў Нацыянальны юрыдычны ўніверсытэт імя Яраслава Мудрага ў Харкаве, які скончыў ў 1998 годзе па спецыяльнасьці «Правазнаўства». Ў 2000 годзе ўзначаліў ўласную юрыдычную фірму «Зэўс».
Ў 2007 годзе стаў сябрам УА «Свабода». Ў 2008 ўзначаліў Харкаўскую абласную арганізацыю партыі. Ў 2010 годзе балятаваўся на выбарх мэра Харкава, атрымаў 0,84%. На парляменцкіх выбарах 2012 году абраны народным дэпутатам па сьпісе УА «Свабода», № 8 ў сьпісе партыі. Актыўны ўдзельнік Эўрамайдану. Пасля перамогі рэвалюцыі, 27 лютага 2014 стаў Міністрам аграрнай палітыкі і харчаваньня Ўкраіны ў першым урадзе Арсеня Яцанюка. Быў кандыдатам ад УА «Свабода» (№11) на парляменцкіх выбарах 2014, але партыя не здолела прайсьці 5% бар'ер. Балятаваўся на давыбарах ў акрузе №114 на Луганшчыне, якія адбыліся 17 ліпеня 2016 году, атрымаў 0,59%, за ягоную кандыдатуру прагаласавалі 220 выбаршчыкаў[1]. На парляменцкіх выбарах 2019 году ізноў балатаваўся па сьпісе УА «Свабода» (№44 ў сьпісе партыі), сьпіс атрымаў падтрымку толькі 2,15%[2]. Балятаваўся на давыбарах ў 179 акрузе, якія адбыліся 15 сакавіка 2020 году. Атрымаў пяты вынік, за яго прагаласавала 853 выбаршчыка ці 2,19%[3].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads