Аляксандар Турчынаў
Украінскі палітычны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар Валянці́навіч Турчы́наў (па-ўкраінску: Олександр Валентинович Турчинов; нарадзіўся 31 сакавіка 1964 году, Днепрапятроўск, УССР) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзяяч, сьпікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны (з 22 лютага да 27 лістапада 2014) і выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны (ад 23 лютага да 7 чэрвеня 2014 году)[2]. Доктар эканамічных навук, прафэсар.
Гэтая старонка ўтрымлівае застарэлыя зьвесткі.
|
Дэпутат Вярхоўнай рады Ўкраіны з 1998 па 2007 рокі. Першы намесьнік кіраўніка партыі «Бацькаўшчына», кіраўнік Цэнтральнага штабу БЮЦ.
Зь лютага па верасень 2005 быў кіраўніком Службы бясьпекі Ўкраіны. З траўня па лістапад 2007 быў першым намесьнікам сакратара Савету нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны. Са сьнежня 2007 па сакавік 2010 быў першым віцэ-прэм’ер-міністрам Украіны.
22 лютага 2014 року пасьля адстаўкі Ўладзімера Рыбака абраны старшынём Вярхоўнай Рады Ўкраіны. З 23 лютага 2014 зьяўляўся таксама выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны. З 26 лютага — галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Ўкраіны. 7 чэрвеня 2014 року перадаў свае паўнамоцтвы новаабранаму прэзыдэнту краіны Пятру Парашэнку.
У жніўні 2014 году пакінуў палітычную раду партыі «Бацькаўшчына». 10 верасьня Турчынаў узначаліў перадвыбарчы штаб новаўтворанай партыі «Народны фронт».
З 16 сьнежня 2014 году — старшыня Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads