Калмыцкая Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Калмы́цкая Аўтано́мная Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка (Калмы́цкая АССР, па-калмыцку: Хальмг Автономи Советск Социалистическ Республик) — аўтаномная рэспубліка ў складзе РСФСР, што існавала зь перапынкамі ў 1935—1947 ды 1958—1991 рокамі. У траўні 1991 року была ператвораная ў Калмыцкую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку, а ў лютым 1992 року — у Рэспубліку Калмыкію — Хальмґ Тангч.
Remove ads
Гісторыя
Даваенны пэрыяд
Калмыцкая АССР была ўтвораная на падставе пастановы Прэзыдыюму ЦВК ад 20 кастрычніка 1935 року шляхам пераўтварэньня аднайменнае аўтаномнае вобласьці. Прыняцьце рашэньня было прымеркаванае да 15-рочча Калмыцкае аўтаномнае вобласьці, ґрунтавалася буйнымі посьпехамі ў эканамічным і культурным будаўніцтве, падрыхтоўкаю нацыянальных кадраў, здольных кіраваць сацыялістычнаю гаспадаркаю й культурным будаўніцтвам рэспублікі. 20 лютага 1936 року адбыўся I рэспубліканскі зьезд Радаў Калмыцкае АССР[3].
У 1937 годзе была прынятая Канстытуцыя Калмыцкае АССР[4]. Пастановаю УЦВК ад 24.01.1938 року «Пра ўтварэньне новых улусаў (раёнаў) у Калмыцкай АССР» былі ўтвораныя Яшалцінскі (у выніку разузбуйненьня Заходняга ўлусу), Юсьцінскі (у выніку разузбуйненьня Прыволскага ўлусу), Улан-Хольскі ўлус (за рахунак разузбуйненьня Долбанскага й Лаганскага ўлусаў), Прыюцінскі й Троіцкі (за рахунак ліквідацыі Цэнтральнага ўлусу), Мала-Дзярбетаўскі й Кетчанераўскі ўлусы (за рахунак разузбуйненьня Сарпінскага ўлусу)[5].
У 1939 годзе агульная колькасьць насельніцтва Калмыцкае АССР склала 179,4 тыс. чалавек[6].
- Нацыянальны склад, 1939 рок (па раёнах і м. Элісьце)[7]
Калмыцкая АССР у пэрыяд Нямецка-савецкае вайны. Ліквідацыя АССР
У рокі Нямецка-савецкае вайны частка Калмыцкае АССР была часова акупаваная нямецка-румынскімі войскамі.
10 жніўня 1942 гады немцы занялі райцэнтар Прыютнае, а 12 жніўня — Элісту. У акупаванай Элісьце было разьмешчаны адмысловы нямецкі падразьдзел для барацьбы з савецкімі партызанамі й выведна-дывэрсійнымі ґрупамі, якое ўзначальвалася палкоўнікам Ўольфам, пачалося стварэньне ўзброеных ахоўна-паліцыянцкіх фармаваньняў зь мясцовых мешканцаў. Сфармаваныя зь мясцовых мешканцаў узброеныя фармаваньні ўжываліся немцамі для аховы аб’ектаў, нясеньня патрульнае службы, аховы флянґаў нямецкіх падразьдзелаў, вядзеньня выведкі й назіраньня, барацьбы з савецкімі партызанамі й выведна-дывэрсійнымі ґрупамі[8], пазьнейша быў сфармаваны Калмыцкі кавалерыйскі корпус.
На акупаванай тэрыторыі Калмыцкае АССР разгарнуўся партызанскі рух.
19 лістапада 1942 року савецкія войскі перайшлі ў наступ.
21 лістапада 1942 року была вызваленая Хулхута, 27 сьнежня — Яшкуль. 1 студзеня 1943 року ўдарная ґрупа 28-е арміі авалодала Элістою й выйшла на мяжу Рамонтнае — Прыютнае, дзе злучылася з часткамі 51-е арміі. У хуткім часе была вызваленая ўся тэрыторыя рэспублікі. У пэрыяд акупацыі была разбураная сталіца рэспублікі Эліста і ўлусные цэнтры, гаспадаркі, 124 калгасаў, 10 саўгасаў ды 14 МТС, грамадзкія будынкі, майстэрні і збудаваньні, школы, лякарні, клюбы й дамы культуры. Насельніцтва рэспублікі пачало аднаўленьне разбуранае гаспадаркі. Ужо да восені 1943 року колькасьць гаспадаркаў і прадпрыемстваў рэспублікі амаль дасягнула даваеннае лічбы: працавала 142 калгасы, 17 МТС, 13 саўгасаў, 53 прадпрыемствы мясцовае прамысловасьці й прамысловае каапэрацыі[9].
Узброеныя банды, сярод якіх былі былыя паліцыянты, леґіянэры й дэзэртыры, працягвалі дзейнічаць на тэрыторыі Калмыкіі пасьля адступу нямецкіх войскаў[10][11]. Да канца сьнежня 1943 року гэтыя ґрупы былі ў асноўным зьліквідаваныя, працягвалі дзейнічаць толькі 4 ґрупы агульнаю колькасьцю ў 17 чалавек[12].
У адпаведнасьці з Загадам Прэзыдыюма ВР СССР ад 27 сьнежня 1943 року «Пра ліквідацыю Калмыцкае АССР і стварэньні Астраханскае вобласьці ў складзе РСФСР» рэспубліка была скасаваная. Калмыцкае насельніцтва ў хадзе апэрацыі «Ўлусы» напрыканцы 1943 — пачатку 1944 року было дэпартаванае ва ўсходнія раёны краіны па абвінавачваньні ў супрацоўі з гітлераўцамі і здрадзе інтарэсаў Бацькаўшчыны[13]. Тэрыторыя рэспублікі была падзелена між Стаўрапольскім краем, Астраханскаю, Растоўскаю й Сталінградзкаю вобласьцямі, а сталіца — места Эліста перайменаваная ў Стэпавы.
25 лютага 1947 року Вярхоўная Рада СССР выдаліла згадку пра аўтаномію з арт. 22 Канстытуцыі СССР[14].
Аднаўленьне нацыянальнае аўтаноміі
Паводле рашэньняў XX зьезду КПСС Вярхоўная Рада СССР на шостай сэсіі ў лютым 1957 року зацьвердзіў Загад Прэзыдыюму Вярхоўнае Рады Саюза ССР ад 9 студзеня 1957 року «Пра ўтварэньне Калмыцкае аўтаномнае вобласьці ў складзе РСФСР»[15].
Калмыцкая аўтаномная вобласьць стваралася зрэзанаю ад ранейшае тэрыторыі, якая была да рэпрэсіяў: частка тэрыторыі заставалася ў складзе Астраханскае вобласьці й Стаўрапольскага краю па цяперашні час. Вобласьць аднаўлялася ў зьмененым складзе (10 вясковых раёнаў — Заходні, Яшалцінскі, Прыютненскі, Сарпінскі, Прыозёрны, Цаліны, Касьпійскі, Яшкульскі, Юсьцінскі, Чарназямельскі) з цэнтрам у Элісьце (якой вярнулі папярэднюю назву). Агульная плошча была роўная 75,9 тыс. кв. км. Цягам 1957—1959 рокаў з розных раёнаў Сыбіры, Сярэдняе Азіі й Казахстану ў родныя стэпы вярнулася 18 158 сем’яў (72 665 чалавек)[15].
29 ліпеня 1958 року Прэзыдыюм Вярхоўнае Рады СССР прыняў рашэньне пра пераўтварэньне аўтаномнае вобласьці ў аўтаномную рэспубліку[16]. Насельніцтва (паводле перапісу 1959) склала 184,9 тыс. чалавек. 28 кастрычніка 1958 року ў Элісьце ва ўрачыстым становішчы адкрылася першая сэсія Вярхоўнае Рады Калмыцкае АССР[15]. 25 сьнежня таго ж року ў арт. 22 Канстытуцыі СССР 1936 року была вернутая згадка пра аўтаномію[17], а праз 2 дні згадка пра Калмыцкую АССР была зноў улучаная ў арт. 14 Канстытуцыі РСФСР 1937 года[18].
18 кастрычніка 1990 року Вярхоўная Рада Калмыцкае АССР прыняла Дэклярацыю пра дзяржаўны сувэрэнітэт, у адпаведнасьці зь якою АССР была ператвораная ў Калмыцкую ССР. 24 траўня 1991 року Зьезд народных дэпутатаў РСФСР зацьвердзіў гэтае рашэньне, занясучы папраўку ў арт. 71 Канстытуцыі РСФСР 1978 року[19].
20 лютага 1992 року Вярхоўная Рада Калмыкіі ўсталяваў назву «Рэспубліка Калмыкія — Хальмґ Тангч»[20]. Праз 2 месяцы (21 красавіка) новая назва рэспублікі зацьверджаная Зьездам народных дэпутатаў Расеі[21].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads