Іглак індыйскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іглак індыйскі
Remove ads

Іглак індыйскі (Hystrix indica) — жывёла клясы сысуноў атрада грызуны (Rodentia) сямейства Іглакавыя (Hystricidae).

Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...
Remove ads

Распаўсюджваньне

Сустракаецца ў Азіі (Азэрбайджан, Армэнія, Аўганістан, Грузія, Емэн, Ізраіль, Індыя, Ірак, Іран, Казахстан, Кітай, Нэпал, Пакістан, Саудаўская Арабія, Сырыя, Туркмэністан, Турэччына, Шры-Ланка, Ярданія) на вышынях да 2400 метраў. Гэты від мае шырокую талерантнасьць да асяроддзя пражываньня, займаючы скалістыя схілы, трапічныя і ўмераныя хмызьнякі, лугі, лясы, ворныя землі, плантацыі і сады.

Постаць

Даўжыня галавы і тулава складае ад 45 да 93 см, хвост ад 8 да 10 см, маса ад 8 да 27 кг. Жывёлы маюць падоўжанае цела з кароткімі нагамі. Форма галавы вельмі плоская. Шэрсьць на пярэдняй частцы цела чорная, а на шыі ёсьць густая белая паласа. Бліжэй да канца хваста поўсьць перацякае ў падоўжаныя цыліндрычныя чорна-белыя шыпы. На галаве ў іх шэры грэбень.

Лад жыцьця

Начны від. Сілкуецца каранямі, клубнямі расьлін, карой дрэў, рознымі пладамі, а таксама рэшткамі мёртвых жывёл, каб пакрыць свае патрэбы ў фасфатах, а таксама стачыць грызучыя зубы. Жывуць разам невялікімі групамі і вельмі энергічна абараняюць сваю тэрыторыю ад іншых прадстаўнікоў свайго віду. Самцы пазначаюць сваю тэрыторыю з дапамогай пахкіх залоз. У якасці начлегу выкарыстоўваюць самастойна выкапаныя земляныя валы.

Цяжарнасьць у віду ў сярэднім доўжыцца 240 дзён. Нараджаецца ад 2 да 4 нашчадкаў у год. Яны нараджаюцца з адкрытымі вачыма, а цела пакрыта кароткімі мяккімі пёрамі. Від звычайна манагамны, абодва бацькі знаходзяцца ў нары з нашчадствам на працягу ўсяго года. Сярэдняя працягласьць жыцьця: 27,1 года.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads