Азія

частка сьвету From Wikipedia, the free encyclopedia

Азія
Remove ads

Азія — найвялікшая частка сьвету, утварае разам з Эўропай мацярык Эўразію. Плошча — каля 43,4 млн км². Насельніцтва на 2021 год — 4695 млн чал.[1]

Thumb
Азія на мапе сьвету

Межы

Зьмяшчаецца ў асноўным ва ўсходнім паўшар’і (выключэньнем зьяўляецца Чукоцкі паўвостраў), да поўнач ад экватару. Мяжу з Эўропай звычайна праводзяць па ўсходнім падножжы Уральскіх гор, Мугаджарыям, рацэ Эмба, далей па Касьпійскім моры, рацэ Кура, Сурамійскім перавале, рацэ Рыоні, па Чорным і Мармуровым морах, пралівах Басфор і Дарданэлы[2]. З Афрыкай Азія злучаная Суэцкім каналам, ад Паўночнай Амэрыкі яе адлучае вузкі Берынгаў праліў. Геаграфічныя каардынаты крайніх пунктаў гл. у падзеле «#Асноўныя геаграфічныя зьвесткі».

Thumb
Зялёная вобласьць — Эўропа; пурпурная/шэрая — Азія; A/B/C — альтэрнатыўныя азначэньні межаў

Тры дадатковыя лініі на карце дэманструюць альтэрнатыўныя, большай часткай негеаграфічныя, азначэньні межаў:

  • Лінія A — праходзіць па вяршынях Уральскіх гор і, далей, па рацэ Ўрал
  • Лінія B — праходзіць па Кума-Манычской западзіне і, далей, па Азоўскім моры
  • Лінія C — па водападзеле Каўкаскіх гор

Геапалітычная мяжа Азіі некалькі адрозьніваецца ад прыроднай. Яе праводзяць па ўсходніх межах Архангельскай вобласьці, рэспублікі Комі, Сьвярдлоўскай і Курганскай абласьцей, па мяжы Расеі і Казахстана. На Каўказе геапалітычная мяжа Азіі супадае з расейска-азэрбайджанскай і расейска-грузінскай межамі.

Азія амываецца Паўночным Ледавітым, Індыйскім і Ціхім акіянамі, а таксама — на захадзе — унутранамацярыковымі морамі Атлянтычнага акіяна (Азоўскім, Чорным, Мармуровым, Эгейскім, Міжземным). Пры гэтым маюцца шырокія вобласьці ўнутранага сьцёку — басэйны Касьпійскага і Аральскага мораў, азёры Балхаш і інш. Возера Байкал, якое па аб’ёме зьмяшчэньня прэснай вады пераўзыходзіць усе азёры сьвету; у Байкале зьмяшчаецца 20% сусьветных запасаў прэснай вады (без уліку ледавікоў). Мёртвае мора зьяўляецца самай глыбокай у сьвеце тэктанічнай западзінай (-430 мэтраў ніжэй за узровень мора). Узьбярэжжа Азіі ў цэлым разьдзелена адносна слаба, вылучаюцца буйныя паўастравы — Малая Азія, Арабійская, Індастан, Карэйская, Камчатка, Чукотка, Таймыр і інш. Каля берагоў Азіі — буйныя астравы (Вялікія Зондзкія, Новасыбірскія, Сахалін, Паўночная Зямля, Тайвань, Філіпінскія, Хайнань, Шры-Ланка, Японскія і інш.), якія займаюць у сукупнасьці плошчу больш за 2 млн км²[2].

У падмурку Азіі ляжаць чатыры вялізныя плятформы — Арабійская, Індыйская, Кітайская і Сыбірская. Да 3/4 тэрыторыі гэтай часткі сьвету займаюць горы і плоскагор’і[2]. Усходняя Азія — раён актыўнага вульканізму. Азія багатая разнастайнымі карыснымі выкапнямі (асабліва — паліўна-энэргетычнай сыравінай).

Remove ads

Клімат

На тэрыторыі Азіі прадстаўленыя амаль усе тыпы клімату — ад арктычнага на крайняй поўначы да экватарыяльнага на паўднёвым усходзе[2]. Ва Ўсходняй і Паўднёва-Ўсходняй Азіі клімат мусонны (у межах Азіі знаходзіцца самае вільготнае месца Зямлі — Чэрапунджы), у той час як ва Ўсходняй Сыбіры — рэзка кантынэнтальны, а на раўнінах Цэнтральнай, Сярэдняй і Заходняй Азіі — паўпустэльны і пустэльны. Важную ролю ў жыцьці поўначы Азіі гуляе вечная мерзлата, якая пакрывае звыш за 10 млн км².

Thumb
Азія з космасу
Remove ads

Фізыка-геаграфічнае раянаваньне

У Азіі прынята вылучаць наступныя фізыка-геаграфічныя раёны[2]:

Краіны Азіі

У Азіі на дадзены момант знаходзіцца 55 краін (зь якіх 7 транскантынентальных краін і адна часткова прызнана незалежнай), адна краіна падтрымліваецца некалькімі краінамі на дыпляматычным узроўні і 2 залежныя тэрыторыі.

Больш інфармацыі Частка, Герб ...

Т — транскантынентальная краіна.

Remove ads

Насельніцтва

Для Азіі характэрныя вельмі высокія сярэднегадавыя тэмпы росту колькасьці насельніцтва (па гэтым паказчыку Азія саступае толькі Афрыцы); у апошні час яны, аднак, некалькі зьнізіліся і складаюць 1,3%. У Азіі пражывае больш за 60% усяго чалавецтва. У сукупнасьці Кітай і Індыя даюць 40% сусьветнай колькасьці насельніцтва. 6 дзяржаваў маюць больш за 100 млн жыхароў (апроч названых вышэй — Інданэзія, Пакістан, Банґлядэш і Японія).

У Азіі жывуць прадстаўнікі трох галоўных рас чалавецтва — мангалоіднай (кітайцы і інш.), эўрапеоіднай (народы Заходняй Азіі) і экватарыяльнай (некаторыя народы Паўднёвай і Паўднёва-Ўсходняй Азіі). Этнічны склад насельніцтва Азіі вельмі разнастайны.

У Азіі зарадзіліся шматлікія старажытныя цывілізацыі — кітайская, індыйская, сярэднеазіяцкая, бабілёнская і інш. Спрыяльныя для земляробства раёны Паўднёвай і Паўднёва-Ўсходняй Азіі далі пачатак шматлікім сучасным народам.

Remove ads

Асноўныя геаграфічныя зьвесткі

Плошча: 43 475 тыс. км² (уключаючы абтокі)
Плошча абтокаў: 2000 тыс. км²
Сярэдняя вышыня над узроўнем мора:960 мэтраў
Найбольшая вышыня над узроўнем мора:8848 мэтраў (г. Эвэрэст)
Найменшая вышыня над узроўнем мора: −430 мэтраў (узровень Мёртвага мора)
Скрайні паўночны пункт: мыс Чалюскін
77° 43' паўн. ш.
104° 18' у. д.
Скрайні паўднёвы пункт: мыс Піяй
1° 16' паўн. ш.
103° 30' у. д.
Скрайні заходні пункт: мыс Баба
39° 29' паўн. ш.
26° 10' у. д.[2]
Скрайні ўсходні пункт: мыс Дзяржнёва
66° 05' паўн. ш.
169° 40' з. д.
Remove ads

Заўвагі

  1. Разам з сэпаратыскай тэрыторыяй Нагорны Карабах.
  2. Разам з сэпаратыскімі тэрыторыямі Абхазія і Паўднёвая Асэтыя.
  3. Прызнаецца 138 краінамі-сяброўкамі ААН.
  4. Кітайская Народная Рэспубліка дагэтуль не прызнала незалежнасьць Рэспублікі Кітай.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads