Ігнаці Агінскі
(пам. 1775) маршалак вялікі літоўскі, кашталян віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігнаці Агінскі (каля 1698 — сакавік 1775) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Абозны вялікі літоўскі (1729—1744), маршалак надворны літоўскі (1744—1750) і вялікі літоўскі (1750—1768), кашталян віленскі (з 1768). Трымаў Барысаўскае (з 1726) і Браслаўскае староствы (1728—1740)[2].
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік старэйшай (княскай) лініі роду Агінскіх, сын Марцыяна Міхала і Тэрэзы з Бжастоўскіх.
Абіраўся паслом на соймы 1729, 1730, 1733, 1736, 1737. Маршалак Галоўнага Трыбуналу ў 1732.
Двойчы быў амбасадарам у Пецярбургу. Падтрымліваў Чартарыйскіх, у палітычнай дзейнасьці арыентаваўся на Расейскую імпэрыю, за што Кацярына II захавала за ім права на маёнткі ва ўсходняй Беларусі.
Ажаніўся з Аленай, дачкой К.Д. Агінскага, якая мела вялікі ўплыў пры двары расейскай імпэратрыцы Ганны Іванаўны. Нашчадкаў не пакінуў[3].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads