Ігнаці Сідар
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігна́ці Сі́дар (нар. 21 жніўня 1998 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца наваполацкага «Нафтану».
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец жодзінскага «Тарпэда-БелАЗу». Дэбютаваў за галоўную каманду клюбу ў Найвышэйшай лізе ў траўні 2017 году ў матчы супраць «Крумкачоў», выйшаўшы на замену. У жніўні 2018 году аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту» да канца сэзону[3]. У Першай лізе дэбютаваў у жніўні 2018 году ў матчы супраць ЮАСу.
У сакавіку 2019 году аддадзены ў арэнду клюбу «Ліда»[4]. У 2020 годзе стаў гульцом «Смаргоні». У сакавіку 2021 году падпісаў кантракт з клюбам «Крумкачы». У студзені 2022 году быў аб’яўлены гульцом таджыцкага «Худжанду». Пачатак сэзону прапусьціў праз траўму пахвіны[5]. Дэбютаваў за клюб 8 траўня 2022 году ў матчы супраць «Істыклолу» за Супэркубак Таджыкістану[6]. У чэмпіянаце дэбютаваў 18 траўня 2022 году, калі выйшаў на апошняй хвіліне аднаго з матчу таджыцкага першынства[7]. У ліпені 2022 году зышоў з клюбу.
У жніўні 2022 году далучыўся да наваполацкага «Нафтану»[8]. Дэбютаваў за клюб 13 жніўня 2022 году ў матчы супраць петрыкаўскага «Шахцёра», выйшаўшы ў пачатковым складзе і адыграўшы ўвесь матч. Дэбютны гол за клюб здабыў 22 кастрычніка 2022 году ў матчы супраць пінскай «Хвалі». Разам з клюбам стаў чэмпіёнам Першай лігі[9]. У лютым 2023 году працягнуў кантракт з наваполацкім клюбам[10], працягнуўшы ўжо ў наймацнейшым дывізіёне быць часткай асноўнага складу. Аднак, у наступным сэзоне выбыў праз траўму пятавай сухажылы ўжо 4 траўня ў матчы супраць «Гомля»[11]. У выніку гульцу зрабілі апэрацыю ў Менску.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads