Чэмпіянат Беларусі па футболе 2017 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чэмпіянат Беларусі па футболе 2017 году — 27-ы розыгрыш чэмпіянату Беларусі праходзіў з красавіка да лістападу. Спаборніцтвы адбываліся ў трох лігах.
У вышэйшай і першай лігах гулялі па 16 камандаў, у адрозьненьне ад папярэдняга сэзону, калі ў першай лізе гулялі 14 клюбаў.
Вышэйшая ліга
У вышэйшай лізе прымалі ўдзел 16 камандаў: 14 найлепшых па выніках сэзону 2016 году, а таксама два пераможцы першай лігі — «Гомель» і магілёўскі «Дняпро», яны замянілі «Белшыну і «Граніт», якія занялі 15 і 16 месцы ў мінулым сэзоне. Кожная каманда згуляла з кожнай двойчы, такім чынам усе клюбы правялі па 30 матчаў. Чэмпіянат у вышэйшай лізе праходзіў з 1 красавіка па 26 лістапада[1]. Дзьве найгоршыя каманды пакінуць вышэйшую лігу, а іх месцы зоймуць два пераможцы першай лігі. За ўдзел у дагаварных гульнях у сэзоне 2016 году клюб «Іслач» пазбаўлены 7 пунктаў у сэзоне 2017 году[2]. Перад пачаткам сэзону «Нафтан» пазбаўлены трох пунктаў за невыкананьне рашэньняў камітэту АБФФ па статусе і пераходах футбалістаў[3], а пазьней яшчэ двух пунктаў за пратэрміноўку палацяжоў[4].
Remove ads
Першая ліга
У першай лізе прымалі ўдзел 16 камандаў, якія згулялі два колы. У параўнаньні зь мінулым сэзонам «Гомель» і «Дняпро» выйшлі ў вышэйшую лігу, а зь яе ў першую апусьціліся «Белшына» і «Граніт». Клюб «Ашмяны» заняў апошняе месца ў 2016 годзе і вылецеў у другую лігу, замест яго права выступіць у першай лізе атрымалі «Хваля», «Асіпавічы» і «Клецак», але пазьней «Клецак» адмовіўся ад удзелу і на яго месца быў запрошаны клюб «Нёман-Агра», які заняў 4 месца ў другой лізе. Тры каманды зьмянілі назвы: «Гомельчыгункатранс» на «Лякаматыў», «Слонім» на «Слонім-2017», а «Зорка»-БДУ на «Энэргетык»-БДУ. Спаборніцтвы ў першай лізе распачаліся 8 красавіка і завершыліся 11 лістапада. За ўдзел у дагаварных гульнях у сэзоне 2016 году клюб «Прамень» быў пазбаўлены 10 пунктаў у сэзоне 2017 году[2]. Перад пачаткам сэзону «Граніт» пазбаўлены трох пунктаў за невыкананьне рашэньняў камітэту АБФФ па статусе і пераходах футбалістаў[3]. «Белшына» спачатку была пазбаўленая трох пунктаў, але пазьней адзін пункт быў вернуты і каманда пачала чэмпіянат з пасівам у два пункты[5]. У кастрычніку «Граніт» быў пазбаўлены яшчэ трох пунктаў за сыстэматычнае невыкананьне рашэньняў камітэту АБФФ па статусе і пераходах футбалістаў[6]. У матчы 25 туру паміж менскім «Тарпэда» і «Энэргетыкам»-БДУ, які скончыўся зь лікам 0:0, «Энэргетыку»-БДУ прысуджаная тэхнічная параза 0:3 за заяўку на гульню нелегітымнага футбаліста[7].
Remove ads
Другая ліга
У другой лізе гулялі 14 камандаў, што на адну болей, чым у папярэднім сэзоне[8]. За ўдзел у дагаварных гульнях у сэзоне 2016 году клюб «Ашмяны»-БДУФК пазбаўлены 5 пунктаў у сэзоне 2017 году[2].
Заўвагі
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads