Ізэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ізэр
Remove ads

Ізэ́р (па-француску: Isère) — дэпартамэнт на паўднёвым усходзе Францыі, адзін з дэпартамэнтаў рэгіёну Авэрнь — Рона-Альпы (да 1 студзеня 2016 году ў складзе рэгіёну Рона-Альпы). Парадкавы нумар 38. Адміністрацыйны цэнтар — Грэнобль. Насельніцтва на 2010 год — 1 206 374 чалавекі.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Плошча тэрыторыі 7431 км². Праз дэпартамэнт працякаюць рэкі Рона і Ізэр. Найвышэйшы пункт — Пік Лёры (4088 м над узроўнем мора, у Альпах).

Дэпартамэнт уключае 3 акругі, 58 кантонаў і 533 камуны.

Ізэр — адзін зь першых 83 дэпартамэнтаў, утвораных падчас Вялікай францускай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 году. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Дафінэ. Назва паходзіць ад ракі Ізэр. Вылучаная дэпартамэнту першапачатковая тэрыторыя затым двойчы падзялалася — у 1852 і 1967 гадах.

Remove ads

Асобы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads