Грэнобль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Грэнобль (па-француску: Grenoble) — горад і камуна на паўднёвым-усходзе Францыі. Цэнтар дэпартамэнту Ізэр і гістарычнай вобласьці Дафінэ. Буйны прамысловы, навуковы і ўнівэрсытэцкі цэнтар францускіх Альпаў. Насельніцтва на 2021 год складала 157 477 чалавек.
Remove ads
Remove ads
Геаграфія
Грэнобль разьмешчаны на скрыжаваньні трох далін сярод горных масіваў Альп: Шартрэз, Бэльдон і Вэркор, на беразе ракі Ізэр. Вышыня над узроўнем мора — 214 м. Клімат гораду ўмерана-кантынэнтальны, зь невялікім уплывам міжземнаморскага. Максымальныя зімовыя тэмпэратуры дасягаюць −10 °C, а летнія — 35 °C.
Гісторыя
У III стагодзьдзі алёброгі пабудавалі на месцы цяперашняга гораду ўмацаванае селішча пад назвай Куляро. У 380 годзе, пры рымскім імпэратары Грацыяне, горад атрымаў назву Грацыянопаль. Пасьля распаду Рымскай імпэрыі горад знаходзіўся на тэрыторыі бургундзкіх каралеўстваў да 1032 году, калі ён увайшоў у склад Сьвятой Рымскай імпэрыі.
У 1349 годзе гэтыя землі былі прададзеныя Францыі. Пры старым парадку Грэнобль лічыўся цэнтрам правінцыі Дафін. Дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу Грэнобль стаў памежнай крэпасьцю й пляцоўкай для войнаў французаў з Савойскім гарцагствам. Падчас Італьянскіх войнаў вакол Грэнобля была раскватараваная француская армія, у якой разьмяшчалася мясцовая шляхта, як, напрыклад, Баярд. У сувязі з баявымі дзеяньнямі горад часта наведвалі каралі Карл VIII, Людовік XII і Францыск I. У пачатку XVII стагодзьдзя Грэноблем кіраваў маршал Франсуа дэ Бон Ледыг’ер.
У 1968 годзе ў Грэноблі прайшлі X зімовыя Алімпійскія гульні.
Remove ads
Адукацыя
У Грэнобле знаходзяцца тры ўнівэрсытэту й некалькі іншых ВНУ.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads