Ізяслаў Уладзімеравіч
полацкі князь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ізяслаў Уладзімеравіч (2-я пал. 979—1001, Полацак) — князь полацкі (988[1]—1001), сын Рагнеды і Ўладзімера Сьвятаславіча, унук Рагвалода.

З імём Ізяслава зьвязваецца аднаўленьне мясцовай княскай дынастыі Рагвалодавічаў і палітычнай самастойнасьці Полацкага княства. Дасьледнікі мяркуюць, што пры ім адбылося прыняцьце хрысьціянства на Полаччыне: у Полацку ўтварылася адно зь першых япіскапстваў (991/992), адначасна ўводзілася пісьменства[1].
Remove ads
Біяграфія
Чацьверты паводле старшынства сын Уладзімера Сьвятаславіча. На думку некаторых дасьледнікаў, адзінае дзіця Рагнеды.
У 985/986 годзе пасьля замаху Рагнеды на жыцьцё Ўладзімера Ізяслаў на навучэньне маці сымбалічна, зь мечам у руках, выступіў ў яе абарону. Гэтае заступніцтва ўразіла Ўладзімера, ён зьвярнуўся па раду да сваіх баяраў, якія параілі вярнуць Ізяслава разам з маці ў Полацак. Згодна з крыніцамі Ўладзімер заснаваў для Ізяслава новы горад — Ізяслаўль (цяпер Заслаўе).
Полацкі князь Ізяслаў, відаць, вёў актыўную ўнутраную і вонкавую дзейнасьць, бо ў Ноўгарадзе у часе археалягічных раскопак 1954 году знайшлі ягоную пячатку. Ніканаўскі летапіс даў высокую ацэнку Ізяславу як чалавеку і хрысьціяніну, першым з рускіх князёў ахарактарызваў як кніжніка[1][2].
Памёр у 1001 годзе, пакінуўшы ад невядомай жонкі двух сыноў — Усяслава і Брачыслава.
Remove ads
Пячатка
Пячатка шмат ў чым унікальная. Найстаражытнейшы помнік пісьменства ва Ўсходняй Эўропе. Выканана на нетыповых для гэткіх помнікаў матэрыялах: звычайна пячаткі адціскаліся на круглых мэталічных бальванках і прывешваліся да грамат на шнурках, гэтая ж пячатка адціснутая на палосцы сьвінцу і была прывешаная да граматы на скураным дзягужку.
На авэрсе зьмяшчаецца мадыфікаваная выява «Трызуб» з надпісам «ΝΖAC**OΖO» (імаверна, «ΝΖACΛΑOZO»). Рэвэрс бяз выявы з надпісам «ГРΑΔ*****» (імаверна, «ГРΑΔΠΛΤСΚ»). Памеры ў шырыню 38 мілімэтраў, у даўжыню 24—30 мілімэтраў. Таўшчыня палоскі 11 мілімэтраў, у месцы адбітка 8 мілімэтраў.
Remove ads
Нашчадкі
- Усяслаў Ізяслававіч (990-я — 1003) — полацкі князь (1001—1003)
- Брачыслаў Ізяслававіч (990-я — 1044) — полацкі князь (1003—1044)
Папярэднік Рагвалод |
Князь полацкі 986—1001 |
Наступнік Усяслаў Ізяславіч |
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads