Волава
хімічны элемэнт, мэтал From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Во́лава[1][2] (сьвіне́ц[3]; лац. plumbum) — мяккі і падатлівы, сінявата-шэры мэтал.
Хімічны элемэнт IV групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 82. Хімічны знак — Pb. Элемэнт мае блакітнаваты-белы колер, але пры кантакце з паветрам у працэсе акісьленьня неўзабаве зьмяняе колер на шэраваты. Волава мае бліскучы срэбраны бляск, пры пераходу ў вадкі стан пры плаўленьні. Выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, зьяўляецца матэрыялам пры стварэньні волава-кісьлявых акумулятараў, куляў і стрэлаў, прыпою, лёгкаплаўкіх сплаваў, а таксама радыяцыйных экранаў. Волава мае самы высокі атамны нумар з ўсіх стабільных элемэнтаў, хоць элемэнт бісмут мае адзіны ізатоп з пэрыядам паўраспаду, які ацэньваецца такім доўгім, што можа лічыцца стабільным.
Трапленьне волава ў арганізм чалавека і жывёлаў прыводзіць да пашкоджаньня нэрвовай сыстэмы і выклікае засмучэньне мозгу. Празьмернае утрыманьне волава выклікае таксама захворваньні крыві ў сысуноў. Волава, як і ртуць, зьяўляецца нэўратаксінам, які назапашваецца ў мяккіх тканінках і костках.
Remove ads
Прыродныя крыніцы
35-е месца сярод элемэнтаў па распаўсюджанасьці ў зямной кары. Самароднае волава трапляецца рэдка. Часьцей — у выглядзе сульфіду PbS (галеніт). Найбуйнейшыя радовішчы ў сьвеце знаходзяцца ў Кітаі (у 2004 годзе здабыта 950 000 тон), Аўстраліі (642 000 тон), ЗША (445 000 тон), Пэру (306 200 тон), Мэксыцы (118 500 тон), Канадзе (76 700 тон). У Эўропе вядучымі здабытчыкамі волава зьяўляюцца Ірляндыя (65 900 тон у 2004 годзе, сёмае месца ў сьвеце), Польшча (38 000 тон, дзевятае месца ў сьвеце) і Швэцыя (33 900 тон, адзінаццатае месца ў сьвеце па стане на 2004 год). Радовішчы волава маюцца і ў шэрагу іншых краінаў, напрыклад у Нямеччыне, Казахстане, Расеі.
Remove ads
Прымяненьне
Асноўная маса волава ідзе на выраб пласьцін для акумулятараў. Прымяняецца як матэрыял для рэакцыйных сасудаў і камэр. Абарончыя канструкцыі і пакрыцьці пры рабоце з радыяактыўнымі матэрыяламі і іянізуючым выпраменьваньнем.
Шматлікія сплавы волава — тыпаграфскія, прыпоі, бабіты, сплавы для вырабу куляў і дроту. Мэдычныя прэпараты.
Ізатопы
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads