Ілары Барашка

савецкі перакладнік, пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Ілары Барашка
Remove ads

Ілары (Ілярыён Мацвеевіч) Барашка (25 ліпеня 1905, Менск3 чэрвеня 1968, Масква) — беларускі савецкі празаік і перакладчык з беларускай мовы на расейскую[1].

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў БДУ ў 1930, кінаакадэмію ў Маскве ў 1938 годзе. Працаваў у пэрыядычным друку, на кінастудыі «Савецкая Беларусь» (1932-36). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасьля вайны ў міністэрствах культуры СССР і РСФСР.

Творчасьць

Аўтар празаічных зборнікаў «У прасторы» (1926), «Камунары», «На розныя тэмы» (абодва 1931), «Блізкія далі» (1959), аповесьці «Рыгор Галота» (1929), вершаванага нарысу «Асінстан» (1931), сцэнараў фільмаў «Дняпро ў агні» (сумесна з Р. Кобецам), 1937, «Якуб Колас — народны паэт Беларусі», «Георгій Скарына» (1963) і іншых[1].

Пераклаў з беларускай мовы шэраг драматургічных твораў, у прыватнасьці, п’есу А. І. Маўзона «Канстанцін Заслонаў».

Remove ads

Бібліяграфія

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads