Ільля Камінскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ільля Камінскі
Remove ads

Ільля́ Камі́нскі (нар. 18 красавіка 1977) — амэрыканскі паэт габрэйска-ўкраінскага паходжаньня. Перадусім вядомы паэтычнымі зборнікамі «Танцы ў Адэсе» і «Рэспубліка глухіх», якія прынесьлі аўтару шматлікія ўзнагароды.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Адэсе (былы Савецкі Саюз) у габрэйскай сям’і[2]. Ягоны слых моцна пагоршыўся ў чатырохгадовым веку праз хваробу[2]. Пісаць вершы пачаў яшчэ падлеткам у Адэсе[3]. Ягоная сям’я атрымала дазвол пераехаць у ЗША ў 1993 годзе з-за антысэмітызму. Пасялілася ў Рочэстэры, Нью-Ёрк[4]. Вершы на ангельскай мове пачаў пісаць у 1994 годзе[5].

Аўтар зборнікаў паэзіі «Танцы ў Адэсе» (2004) і «Рэспубліка глухіх», якія атрымалі высокую ацэнку крытыкаў і прынесьлі вядомасьць аўтару. Абедзьве кнігі былі напісаныя на ангельскай — другой пасьля расейскай мове Камінскага.

У ЗША Камінскі таксама вядомы сваёй актыўнай працай на карысьць перакладу замежнай літаратуры. Ён доўгі час быў рэдактарам паэзіі ў Words Without Borders[6] і Poetry International[7], а таксама рэдагаваў некалькі анталёгіяў сусьветнай паэзіі. Заснаваў і рэдагаваў кніжную сэрыю «Паэты сьвету»[8], у якой публікуюцца зборнікі паэзіі з усяго сьвету. Ён таксама адрэдагаваў і пераклаў некалькі зборнікаў украінскай паэзіі.

Камінскі працаваў праўнікам у Сан-Францыска, а таксама про-бона на пасадзе адмысловага адваката па справах дзяцей-сіротаў у Паўднёвай Каліфорніі. Цяпер зьяўляецца прафэсарам у Прынстане і жыве ў Нью-Джэрсі.

Remove ads

Творчасьць і ўзнагароды

Ільля Камінскі перадусім заслужыў вядомасьць сваімі паэтычнымі зборнікамі «Танцы ў Адэсе» (2004) і «Рэспубліка глухіх» (2019).

У 2019 годзе «Рэспубліка глухіх» трапіла ў сьпіс адметных кніг году The New York Times[9] і была названая найлепшай кнігай году такімі выданьнямі і арганізацыямі, як The Washington Post[10], The New York Times Book Review[11], Times Literary Supplement[12], Financial Times[13], The Guardian[14][15], Irish Times[16] ды інш. У 2023 годзе кніга выйшла па-беларуску ў перакладзе Юлі Цімафеевай і Вальжыны Морт.[17]

У 2019 годзе BBC назвала І. Камінскага ў ліку «12 артыстаў, якія зьмянілі сьвет»[18].

Таксама вядомы працай у галіне мастацкага перакладу, анталёгіямі міжнароднай паэзіі і літаратурнымі эсэ. У 2018 годзе апублікаваў у The New York Times лірычнае эсе пра глухату і сваё вяртанне ў Адэсу пасьля многіх гадоў адсутнасьці[19]. Яно атрымала шырокі рэзананс. Ён таксама піша эсэ на іншыя тэмы, напр. межы, творчасьць у эпоху сачэньня, паэтыку Паўля Цэляна для такіх выданняў, як The Guardian, The New York Times і Poetry[20][21][22].

Remove ads

Беларускія пераклады

У 2023 годзе выйшла «Рэспубліка глухіх» у перакладзе Вальжыны Морт ды Юліі Цімафеевай[23].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads