Імпэрыя інкаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Імпэ́рыя і́нкаў (на кечуа: Tawantinsuyu — «чатыры рэгіёны») — самая вялікая імпэрыя Амэрыкі ў дакалюмбавай гісторыі[1] і, магчыма, самая вялікая імпэрыя сьвету пачатку XVI стагодзьдзя[2]. Ейная палітычная і адміністрацыйная структура была самай складанай сярод карэнных народаў Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы[3]. Адміністрацыйны, палітычны і вайсковы цэнтар імпэрыі быў разьмешчаны ў горадзе Куска, на тэрыторыі сучаснай краіны Пэру. Сама ж цывілізацыя інкаў паўстала з горнай мясцовасьці Пэру напачатку XIII стагодзьдзя. Апошняя крэпасьць інкаў была заваяваная гішпанцамі ў 1572 годзе.
Remove ads
Ад 1438 да 1533 гадоў інкі ўключылі ў сваю дзяржаву большую частку заходняй частцы Паўднёвай Амэрыкі, з цэнтрам у Андах, выкарыстоўваючы заваёву і мірнае засваеньне, нароўні зь іншымі мэтадамі. У час найбольшага росквіту імпэрыя ўключала ў свой склад тэрыторыі Пэру, вялікую частку сучаснага Эквадора, заходнюю і паўднёвую часткі цэнтральнай Балівіі, паўночны захад Аргентыны, паўночную і цэнтральную частку Чылі і невялікую частку на паўднёвам захадзе Калюмбіі. Агульную тэрыторыю былой дзяржавы можна было параўнаць з гістарычнымі імпэрыямі Эўразіі. Афіцыйнай мовай імпэрыі была кечуа[4]. У імпэрыі існавалі шматлікія формы пакланеньня, большасьць якіх адносілася сьвятога Ўака, аднак на дзяржаўным узроўні заахвочваўся культ бога сонца Інці[5]. Паводле інцкай традыцыі імпэратар лічыўся сынам сонца[6].
Імпэрыя інкаў была ўнікальная з удікам таго, што ў ёй не існавала многіх функцыяў, якія шырока выкарыстоўваліся ў Эўропе і Азіі. Інкі бракавалі выкарыстаньне колавых транспартных сродкаў. Яны не выкарыстоўвалі цяглавых жывёлаў, якія маглі б цягнуць плугі. Яны ня мелі ведаў па жалезу і сталі, а таксама ў іх не было клясычнай сыстэмы запісу. Нягледзячы на гэтыя меркаваныя недахопы, інкі былі ў стане пабудаваць адну з самых вялікіх імпэрыяў[7]. Асаблівасьці імпэрыі інкаў крыюцца ў манумэнтальнай архітэктуры, у асаблівасьці з выкарыстаньнем каменьня, шырокай сетцы дарог, які дасягалі ўсе куткі імпэрыі, дробных тканых тэкстыльных вырабах, выкарыстаньні вузлаватых радкоў для ўліку і сувязі (кіпу) і інавацыях у сельскай гаспадарцы.
Эканоміка інкаў на сёньняшні дзень апісваецца дасьледчыкамі па рознаму, як то фэадальнай, рабаўніцкай ці сацыялістычнай, пры гэтым як сацыялістынм раем, гэтак і сацыялістынай тыраніяй[8]. Імпэрыя функцыянавала ў асноўным без выкарыстаньня грошай і рынкаў. Наадварот, абмен тавараў і паслугаў, быў заснаваны на ўзаемнасьці паміж грамадзянскімі асобамі, групамі і дзяржаўным кіраўніцтвам. Падаткі складаліся з працоўнага абавязку чалавека перад імпэрыяй. Кіраўніцтва імпэрыі, якому тэарэтычна належылі ўсе сродкі вытворчасьці, перадавала правы на доступ да зямлі і тавараў, а таксама прадуктаў харчаваньня і напояў у сьвяточных застольляў для сваіх падданых[9].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads