Індыянапаліс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Індыяна́паліс (па-ангельску: Indianapolis) — горад на Сярэднім Захадзе ЗША, сталіца штату Індыяна. Насельніцтва — 792 тысячы чалавек (2000). Афіцыйныя мянушкі — The Circle City, Indy, Naptown.
Remove ads
Геаграфія
Горад разьмешчаны ў цэнтры Індыяны.
Гісторыя
Індыянапаліс быў заснаваны ў 1819 годзе, статус гораду атрымаў у 1832 годзе.
Эканоміка
Сталіца Індыяны зьяўляецца яе найбуйнейшым прамысловым, гандлёвым і фінансавым цэнтрам. Прадстаўленыя самыя розныя галіны — машынабудаваньне, каляровая мэталюргія, хіміка-фармацэўтычная і харчовая прамысловасьць, выдавецтва і паліграфія.
Транспарт
Горад зьяўляецца буйным транспартным вузлом Сярэдняга Захаду, тут сходзяцца шэсьць чыгунак, сем фэдэральных аўтастрад. Ёсьць міжнародны аэрапорт.
Адукацыя, культура

У Індыянапалісе выдаюцца газэты Indianapolis Star і Indianapolis News.
Маецца некалькі ўнівэрсытэтаў, у прыватнасьці Індыянскі ўнівэрсытэт, Унівэрсытэт Пэрд’ю і Ўнівэрсытэт Батлера.
Дзейнічае сымфанічны аркестар Indianapolis Symphony, ёсьць кансэрваторыя, опэра і балет.
Спорт

З спартовых аб’ектаў — аўтадром, спорткомплекс Hoosier Dome. Праводзіцца штогадовы прэстыжны тэнісны турнір з сэрыі «ATP Masters».
Славутасьці

- Музэй гісторыі Індыяны
- Мастацкі музэй
- Дзіцячы музэй
- Дом-музэй Бэнджаміна Гарысана
- Штаб-кватэра Амэрыканскага легіёну (вэтэранская арганізацыя)
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads