Індыянапаліс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Індыянапаліс
Remove ads

Індыяна́паліс (па-ангельску: Indianapolis) — горад на Сярэднім Захадзе ЗША, сталіца штату Індыяна. Насельніцтва — 792 тысячы чалавек (2000). Афіцыйныя мянушкі — The Circle City, Indy, Naptown.

Хуткія факты
Remove ads

Геаграфія

Горад разьмешчаны ў цэнтры Індыяны.

Гісторыя

Індыянапаліс быў заснаваны ў 1819 годзе, статус гораду атрымаў у 1832 годзе.

Эканоміка

Сталіца Індыяны зьяўляецца яе найбуйнейшым прамысловым, гандлёвым і фінансавым цэнтрам. Прадстаўленыя самыя розныя галіны — машынабудаваньне, каляровая мэталюргія, хіміка-фармацэўтычная і харчовая прамысловасьць, выдавецтва і паліграфія.

Транспарт

Горад зьяўляецца буйным транспартным вузлом Сярэдняга Захаду, тут сходзяцца шэсьць чыгунак, сем фэдэральных аўтастрад. Ёсьць міжнародны аэрапорт.

Адукацыя, культура

Thumb
Манумэнт ваярам

У Індыянапалісе выдаюцца газэты Indianapolis Star і Indianapolis News.

Маецца некалькі ўнівэрсытэтаў, у прыватнасьці Індыянскі ўнівэрсытэт, Унівэрсытэт Пэрд’ю і Ўнівэрсытэт Батлера.

Дзейнічае сымфанічны аркестар Indianapolis Symphony, ёсьць кансэрваторыя, опэра і балет.

Спорт

Thumb
Аўтадром у Індыянапалісе

З спартовых аб’ектаў — аўтадром, спорткомплекс Hoosier Dome. Праводзіцца штогадовы прэстыжны тэнісны турнір з сэрыі «ATP Masters».

Славутасьці

Thumb
Індыянапаліс, выгляд зьверху
  • Музэй гісторыі Індыяны
  • Мастацкі музэй
  • Дзіцячы музэй
  • Дом-музэй Бэнджаміна Гарысана
  • Штаб-кватэра Амэрыканскага легіёну (вэтэранская арганізацыя)

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads