Інстытут лесу

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Інстытут лесу — дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ), заснаваная ў лістападзе 1930 году ў Гомлі.

Хуткія факты Папярэднік, Дата ўтварэньня ...

На 2019 год Інстытут лесу ўваходзіў ў склад Аддзяленьня біялягічных навук НАНБ. У асьпірантуру набіралі па 3 спэцыяльнасьцях: 1) лясныя культуры (сэлекцыя, насеньняводзтва); 2) лесазнаўства (лесаводзтва, лесаўпарадкаваньне і лясная таксацыя); 3) агралесамэліярацыя (ахоўнае лесаразьвядзеньне і азеляненьне паселішчаў, барацьба зь ляснымі пажарамі). У дактарантуру набіралі па спэцыяльнасьці лесазнаўства. Інстытут аказваў паслугі: 1) замеру радыяактыўнага забруджваньня глебы і вырабаў лясной гаспадаркі, харчаваньня і лекавай сыравіны, сельскагаспадарчых кармоў; 2) ацэнкі заканадаўства ў галіне лясной гаспадаркі, экалёгіі і прыродакарыстаньня[1].

Remove ads

Падразьдзяленьні

На 2019 год Інстытут лесу ўлучаў:

  • 5 лябараторыяў — 1) лесазнаўства і кіраваньня лясамі, 2) лясной сэлекцыі і насеньняводзтва, 3) праблемаў аднаўленьня, абароны і аховы лясоў, 4) генэтыкі і біятэхналёгіі, харчовых і лекавых рэсурсаў лесу, 5) праблемаў глебазнаўства і рэабілітацыі антрапагенных парушаных лясных земляў[1];
  • 3 экспэрымэнтальныя лясныя базы — Дзьвінская (пасёлак Падсьвільле, Глыбоцкі раён), Жорнаўская (Асіпавічы, Магілёўская вобласьць) і Каранёўская (Гомельскі раён)[2].
Remove ads

Мінуўшчына

13 лістапада 1930 году ў Гомлі (Беларуская ССР) заснавалі Інстытут лесу на аснове ляснога аддзелу Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі, а таксама Цэнтральнай лясной досьледнай станцыі. У 1933 годзе яго перайменавалі ў БелНДІ лясной гаспадаркі. У 1944 годзе пры інстытуце запрацавала асьпірантура. За савецкім часам у інстытуце працавалі акадэмікі Анатоль Жукаў(be), Павал Рагавы(be), Вячаслаў Пераход, Уладзімер Шкатэлаў і Іван Юркевіч[3].

У 1992 годзе назву зьмянілі на Інстытут лесу. У 1996 годзе стварылі дактарантуру. На 1998 годзе Інстытут лесу меў 8 лябараторыяў: 1) аднаўленьня харчовых рэсурсаў лесу, 2) лесааднаўленьня, 3) генэтыкі лесу, 4) лясной сэлекцыі і насеньняводзтва, 5) аховы і абароны лесу, 6) праблемаў лесазнаўства і кіраваньня ляснымі рэсурсамі, 7) лясной экалёгіі і глебазнаўства, 8) радыяцыйнага лесаводзтва. Пры інстытуце працавала 6 сэктараў: 1) экалёгіі вусякоў і біялягічнай абароны лесу, 2) лясной мікалёгіі, 3) біярэгуляваньня вырошчаваньня пасадачнага матэрыялу, 4) лясной радыялёгіі, 5) радыялягічнага мадэляваньня лясных экасыстэмаў, 6) хімічных дасьледаваньняў глебаў і расьлінаў. Асноўнымі кірункамі дасьледаваньняў былі: шматмэтавае лесакарыстаньне, павышэньне лесапрадукцыйнасьці, чалавечае ўзьдзеяньне на лясныя біяцэнозы, зьмяншэньне наступстваў радыяцыйнага забруджваньня на лясныя экасыстэмы. У Інстытуце лесу распрацавалі заканадаўства для лясной гаспадаркі. Правялі вырошчваньне дрэваў з вызначаным назапашваньнем радыёнуклідаў. У інстытуце працавалі акадэмік Віктар Іпацьеў, сябар-карэспандэнт Рыгор Ганчарэнка і 6 дактароў навук[3].

Кіраўнікі

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads