Іван Юркевіч

беларускі і савецкі батанік, лесавод From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Данілавіч Юркевіч (нар. 22 чэрвеня 1902, в. Сяргеевічы, Пухавіцкі раён, Менская вобласьць — 21 верасьня 1991) — беларускі вучоны-геабатанік, фэноляг, лесавод. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1956; член-карэспандэнт з 1953), доктар сельскагаспадарчых навук (1948), прафэсар (1949). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968)[2].

Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1930)[2]. З 1930 г. выкладчык, асыстэнт, дацэнт Беларускага лесатэхнічнага інстытуту[2], адначасова з 1932 году старэйшы навуковы супрацоўнік, загадчык сэктару, намесьнік дырэктару, загадчык катэдры Беларускага НДІ лясной гаспадаркі. З 1953 году загадчык лябараторыі і дырэктар Інстытуту лесу АН БССР, з 1956 году загадчык лябараторыі Інстытуту біялёгіі АН БССР[2], з 1963 году дырэктар, з 1967 году загадчык лябараторыі Інстытута экспэрымэнтальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча АН БССР[2].

Прэзыдэнт Беларускага рэспубліканскага батанічнага таварыства з 1956 году[2].

Remove ads

Навуковая дзейнасьць

Работы па пытаньнях лясной, лугавой і балотнай расьліннасьці, фэналёгіі, плоданашэньня, унутрывідавых формаў драўняных расьлін[2]. Распрацаваў геабатанічнае раянаваньне Беларусі, даў клясыфікацыю тыпаў лясоў, правёў дасьледаваньні па ацэнцы стану і аднаўленьні сусьветна вядомых беларускіх дуброў[2]. Вывучаў структуру расьліннага покрыва, заканамернасьці яго разьмяшчэньня на тэрыторыі Беларусі і ахове каштоўнага мясцовага генафонду расьліннага покрыва. Сумесна з вучнямі абагульніў найважнейшыя вынікі дасьледаваньняў асноўных фармацый лясоў, распрацаваў прынцыпы і рэгіянальную мэтодыку мапаскладаньня расьліннасьці і на гэтай аснове стварыў сэрыю геабатанічных мапаў рэспублікі і асобных рэгіёнаў[2].

Бібліяграфія

  • Библиография научных трудов академика АН БССР И. Д. Юркевича. — Мн., 1977.
  • Леса Белорусского Полесья. — Мн., 1977. (разам з М. Ф. Лоўчым і В. С. Гельтманам)
  • Сосновые леса Белоруссии. — Мн., 1984. (разам з М. Ф. Лоўчым)
Remove ads

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія СССР 1951 года і Дзяржаўная прэмія БССР 1972 года[2].

Глядзіце таксама

  • Лідзія Іванаўна Навічыхіна (Юркевіч) — пляменьніца Івана Юркевіча

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads