Іпа
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іпа — рака ў Беларусі, левы прыток Прыпяці (басэйн Дняпра). Цячэ ў Шацілавіцкім, Каленкавіцкім і Мазырскім раёнах Гомельскай вобласьці. Даўжыня 109 км. Плошча вадазбору 1010 км². Выдатак вады ў вусьці 5,9 м³/с. Агульны спад ракі 29,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
- Правы: Віша
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца за 3 км на паўночны захад ад вёскі Сякерычаў Шацілавіцкага раёну, цячэ нізінамі Гомельскага і Прыпяцкага Палесься, вусьце за 4 км на паўднёвы захад ад вёскі Рудні Гарбавіцкай.
Даліна трапэцападобная, у нізоўі скрынкападобная, шырыня яе 1,5—2 км. Абалона нізкая, шырынёй 1—1,5 км. Рэчышча ад вытоку на працягу 95 км каналізаванае, шырыня яго 10—12 м.
Разводзьдзе зь сярэдзіны сакавіка да першай дэкады траўня. Замярзае ў канцы сьнежня, крыгалом у 2-й палове сакавіка[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads