Віша (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ша — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Іпы (басэйн Дняпра). Цячэ ў Гомельскай вобласьці. Даўжыня 39,3 км. Плошча вадазбору 233 км². Выдатак вады ў вусьці 1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
- Правы: Вісла
На рацэ
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Пружынішчаў Рудабельскага раёну, далей цячэ ў Шацілавіцкім і Каленкавіцкім раёнах паўночна-ўсходняй ускраінай нізіны Гомельскае Палесьсе. Упадае ў Іпу каля вёскі Каплічаў Каленкавіцкага раёну.
Даліна пераважна трапэцападобная, шырыня яе 1,5—2 км. Абалона двухбаковая, шырынёй 0,5—1 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае (шырыня 7—12 м). У абалоне наліўныя сажалкі каля вёсак Вялікіх Ліцьвінавічаў (плошча 15,8 га) і Беразьнякоў (плошча 19,5 га)[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads