Іраклі Гарыбашвілі
грузінскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іраклі Гарыбашвілі (па-грузінску: ირაკლი ღარიბაშვილი; нар. 28 чэрвеня 1982 году) — грузінскі палітык і колішні прэм’ер-міністар Грузіі з 22 лютага 2021 году да 29 студзеня 2024 году[4]. Раней таксама займаў аналягічную пасаду з 20 лістапада 2013 году па 29 сьнежня 2015 году калі сышоў у адстаўку. У палітыку патрапіў поруч са сваім даўнім паплечнікам бізнэсоўцам Бідзінам Іванішвілі ў кастрычніку 2012 году. Акрамя таго, працаваў міністрам унутраных справаў у кабінеце Бідзіна Іванішвілі з 2012 па 2013 гады. Іванішвілі прызначыў Гарыбашвілі сваім пераемнікам на пасадзе прэм’ер-міністра, калі ён добраахвотна сышоў з пасады ў лістападзе 2013 году[5]. У 2018—2019 гадох Гарыбашвілі быў дарадцам назіральнай рады па кіраваньні рэгіянальнымі праектамі кітайскай кампаніі CEFC China Energy[6]. На некалькі гадоў палітык зьнік з палітычнае арэны, але ў сакавіку 2019 году вярнуўся ў кіроўную партыю «Грузінская мара — Дэмакратычная Грузія», каб дапамагчы вывесьці яе з крызісу. 8 верасьня 2019 году быў прызначаны міністрам абароны ва ўрадзе Георгія Гахарыі.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads