Іранскае ўзвышша

узвышша ў Азіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Іранскае ўзвышша
Remove ads

Іра́нскае ўзвы́шшаузвышша, якое знаходзіцца ў Іране. Маецца Парапаміз. Пакрывае дзьве траціны тэрыторыі Ірану, а таксама Аўганістан, Пакістан, часткова месьціцца ў Іраку і на поўдні Туркмэністану. Гэтая геалягічная фармацыя ёсьць часткай Эўразійскай пліты, заціснутай паміж Арабійскай і Індастанскай плітамі.

Хуткія факты Геаграфія, Месцазнаходжаньне ...
Remove ads

Геалёгія

Thumb
Аднай з найбольшых вяршыняў узвышша вулькан Дэмавэнд.

Складкаватыя і складкава-глыбавыя горы і ўзвышшы чаргуюцца з акумулятыўнымі раўнінамі і міжгорнымі катлавінамі. Міжгорныя западзі запоўненыя тоўстымі пластамі прахоннага адломкавага матэрыялу, які трапіў туды з навакольных гораў. Азёры, якія раней займалі самыя нізкія часткі западзінаў, высмаглі і пакінулі пасьля сябе пласты солі і гіпсу.

На ўскраіках узвышша месьцяцца рэгіёны, ахопленыя альпійскім арагенэзам, дзе назіраецца павышаная сэйсьмічнасьць. Зоны інтэнсіўных сучасных узьняцьцяў чаргуюцца з рэгіёнамі з складкавымі збудаваннямі больш старажытнага часу[1]. На сугор’і маюцца радовішчы нафты, паклады мэталічных рудаў, солі, бірузы і іншых карысных выкапняў.

Remove ads

Рэльеф

Нагор’е абмежаванае некалькімі горнымі сьцягамі. Паўночная пэрыфэрыйная дуга ўлучае Эльбурскія горы з вульканам Дэмавэнд, які сягае 5604 мэтры, Туркмэна-Гарасанскія горы, Парапаміз і заходнія адгор’і Гіндукуша. З поўдня і паўднёвага захаду цягнуцца горы Загрос і хрыбты гор Мэкран. На ўсходзе месьціцца горы Кіртгар і Сулейман, а таксама хрыбты Сьпінгар і Гіндурадж. Нутраныя раёны нагор’я складаюцца з горных сыстэмаў, якія чаргуюцца адзін з адным, плято і шырокіх катлавінаў, у якіх месьцяцца пустэльні, якія ня маюць выхаду да мора.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads