Ірына Масьляніцына

беларуская пісьменьніца, журналістка From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іры́на Алякса́ндраўна Масьляні́цына (па-расейску: Ирина Александровна Масляницына; нар. 14 лістапада 1965, м. Пачынак Смаленскай вобласьці, РСФСР, СССР) — беларуская пісьменьніца, журналістка.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзілася ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

З 1972 г. жыве ў Беларусі. Скончыла слонімскую СШ №2 з залатым мэдалём. У 1988 г. скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў газэце «Зара камунізму» (Пружаны, Берасьцейская вобласьць).

Вярнуўшыся ў Менск, працавала у газэтах «Добры вечар», «Цэнтральная газэта» на тэлебачаньні, у часопісе «Беларусь», загадчыцай аддзелу інфармацыі ў газэце «Літаратура і мастацтва» (2010—2012). З 2012 — у часопісе «Алеся».

Сябра Саюзу журналістаў СССР (1990) і Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (2006).

Remove ads

Творчасьць

Аўтарка шэрагу кніг па гісторыі Беларусі, у асноўным у суаўтарстве зь М. Багадзяжам. Аўтарка гістарычных п’есаў, сцэнарыстка дакумэнтальных тэлефільмаў.

Цікавілася жыцьцяпісам графаў Чапскіх, буйных землеўладальнікаў Койданаўшчыны, знакамітых грамадзкіх і дзяржаўных дзеячоў XIX—XX стст.

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads