Залаты Купідон

беларуская літаратурная прэмія From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Залаты́ Купідо́н» — літаратурная прэмія рэспубліканскага конкурсу «Лепшая кніга году», якая ўручалася ў 2006—2013 гадах на Дні беларускага пісьменства.

Хуткія факты Арганізатар, Правядзеньне ...

У 2006 годзе Савет міністраў Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў літаратурную прэмію. Заснавальнікамі конкурсу сталі Міністэрства адукацыі Беларусі, Міністэрства інфармацыі Беларусі і Міністэрства культуры Беларусі, а таксама Саюз пісьменьнікаў Беларусі (СПБ) і Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт. 2 верасьня 2007 году адбылося першае ўзнагароджаньне на 14-м Дні беларускага пісьменства, які праходзіў у Шклове (Магілёўская вобласьць). У Палажэньні конкурсу згадваліся прэміі за прозу, паэзію, драматургію, дзіцячую літаратуру і крытыку. Творы праходзілі экспэртную ацэнку профільнай сэкцыі СПБ. Пераможцы атрымлівалі бронзавую статуэтку «Залаты Купідон», дыплём і грашовую ўзнагароду ў памеры 15 базавых велічыняў. За 2-е і 3-е месца давалі па 10 і 5 базавых велічыняў адпаведна. Заснаваць прэмію прапанаваў старшыня СПБ Мікалай Чаргінец. Статуэтку выканалі паводле эскізу скульптара Ўладзімера Жбанава, які ўвасобіў яе ў выглядзе Купідона. Статуэтка мела вышыню 30 см і вагу каля 4 кг[2].

Remove ads

Ляўрэаты

2006

2007

2008

2009

  • Аляксандар Сакалоў (проза)
  • Рыгор Сакалоўскі (паэзія)
  • Ірына Масьляніцына (драматургія)
  • Мікола Чарняўскі (дзіцячая літаратура)
  • Анатоль Мясьнікоў (крытыка і літаратуразнаўства)
  • Васіль Шырко (публіцыстыка)
  • Міхась Сьліва (сатыра і гумар)
  • Людміла Кебіч (песенны жанр)

2010

2011

2012

  • Васіль Макарэвіч (паэзія)
  • Андрэй Карэлін (драматургія)
  • Яўген Хвалей (дзіцячая літаратура)
  • Іван Саверчанка (крытыка і літаратуразнаўства)
  • Мікола Мікуліч (публіцыстыка)
  • Мікалай Барысенка (краязнаўства)
  • Ірына Качаткова (пераклад)
  • Барыс Кавалерчык (сатыра і гумар)
  • Іван Юркін (песенны жанр)

У намінацыі «проза» пераможца ня выяўлены[3].

2013

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads