Ірына Цэлікавец

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ірына Аляксандраўна Цэлікавец (нар. 2 лістапада 1976, Жлобін, Гомельская вобласьць, БССР, СССР[1]) — беларуская юрыстка рэжыму Лукашэнкі, чалец Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Рэспублікі Беларусь ад Менскай вобласьці. Фігурантка санкцыйных сьпісаў ЭЗ, ЗША, шэрагу іншых краінаў.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

У 2000 годзе скончыла Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Францыска Скарыны паводле спэцыяльнасьці «Расейская мова й літаратура», у 2005 годзе — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт паводле спэцыяльнасьці «Правазнаўства».

З 2004 году працавала вядучым спэцыялістам управы рэгістрацыі (ліквідацыі) суб’ектаў гаспадараньня й ліцэнзаваньня камітэту эканомікі Менскага абласнога выканаўчага камітэту, з 2005 году — галоўным спэцыялістам паводле прававой і кадравай працы Менскага абласнога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя, з 2006 году — галоўным спэцыялістам аддзелу арганізацыйна-прававой працы, грамадзкіх аб’яднаньняў і кантролю ліцэнзаванай дзейнасьці ўправы юстыцыі Менскага аблвыканкаму.

У 2007—2009 гадох працавала начальнікам аддзела грамадзкіх аб’яднаньняў, юрыдычнай экспэртызы й кантролю ліцэнзаванай дзейнасьці галоўнай управы юстыцыі Менскага аблвыканкаму, з 2009 па 2011 год — начальнік аддзелу юрыдычнай экспэртызы, прававой працы й кантролю ліцэнзуемай дзейнасьці галоўнай управы юстыцыі Менскага аблвыканкаму, з 2011 па 2013 год — намесьнік начальніка галоўнай управы — начальнік аддзелу юрыдычнай экспэртызы, прававой працы й кантролю ліцэнзаванай дзейнасьці галоўнай управы юстыцыі Менскага аблвыканкаму. У 2013 годзе займала пасаду намесьніка начальніка галоўнай управы юстыцыі Менскага аблвыканкаму, а з 2014 году — першага намесьніка начальніка галоўнай управы юстыцыі Менскага аблвыканкаму.

У 2014 годзе прайшла перападрыхтоўку на базе Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь паводле спэцыяльнасьці «Дзяржаўнае й мясцовае кіраваньне».

З 1 лютага 2018 году працавала начальнікам управы адвакатуры й ліцэнзаваньня юрыдычнай дзейнасьці Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, пазьней — начальнікам управы натарыята й загсаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Remove ads

Санкцыі ЭЗ, ЗША й іншых краінаў

31 жніўня 2020 году Цэлікавец была ўключана ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі яна арганізавала й падтрымала фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірных пратэстаў»[2].

2 кастрычніка 2020 году Цэлікавец трапіла ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[3][4]. Пры абгрунтаваньні ўвядзеньня санкцыяў было адзначана, што Цэлікавец як чалец ЦВК нясе адказнасьць за парушэньне правілаў выбарчага працэсу падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году: невыкананьне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасьці ды празрыстасьці й фальсыфікацыю іхніх вынікаў[5]. Разам з калегамі па ЦВК Цэлікавец, у прыватнасьці, на фальшывых падставах арганізавала нядопуск некаторых кандыдатаў ад апазыцыі(be) й увяла непрапарцыйныя абмежаваньні для назіральнікаў на выбарчых участках, а таксама забясьпечыла прадузяты склад выбарчых камісіяў, якія знаходзіліся пад наглядам ЦВК[5]. 20 лістапада да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя й Украіна[6]. Акрамя таго, Цэлікавец у свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[7][8], Канада[9], Швайцарыя[10][11][12].

21 чэрвеня 2021 году Цэлікавец таксама была ўнесена ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[13][1].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads