Ірэдэнтызм

палітычны рух From Wikipedia, the free encyclopedia

Ірэдэнтызм
Remove ads

Ірэдэнты́зм (ад па-італьянску: irredento — «нявызвалены») — палітыка дзяржавы, партыі або палітычнага руху па аб’яднаньні народу, нацыі, этнасу ў рамках адзінае дзяржавы[1]. Выяўляецца ў этнічнай мабілізацыі, пры якой уздымаецца пытаньне пра ўзьяднаньне тэрыторыі, на якой мешкае ірэдэнта, з тытульнаю дзяржаваю, у якім іх этнас складае большасьць.

Thumb
Агмені італьянскага ірэдэнтызму ў 1919 годзе

Першапачаткова ірэдэнтызмам называўся нацыяналістычны[2] рух у Італіі напрыканцы XIX — пачатку XX старочча, накіраваны на далучэньне да Італіі памежных тэрыторыяў Аўстра-Вугоршчыны з італьянскім насельніцтвам — Трыесту, Трэнтына й іншых.

Амэрыканскі дасьледчык Джордж Брэйлі лічыць ірэдэнтызм асобнаю формаю нацыяналізму[3].

Remove ads

Гісторыя тэрміну

У 1878 годзе Мэноцьці Ґарыбальдзі заснаваў зьвяз Ірэдэнта (па-італьянску: irredenta, «нязбаўленая»), што выступаў за далучэньне да Італьянскага Каралеўства памежных тэрыторыяў Аўстра-Вугоршчыны з італьянскім насельніцтвам: Трыесту, Трэнтына й іншых — і які паклаў пачатак італьянскаму ірэдэнтычнаму руху.

У цяперашні час тэрмінам ірэдэнта пазначаюць[4] частку этнасу, што складае меншасьць насельніцтва ў межах дадзенае дзяржавы, але што кампактна жыве ў непасрэднай блізкасьці да дзяржавы, у якой блізкі або ідэнтычны ёй народ складае большасьць. Ґеаґрафічная блізкасьць ды кампактнасьць пражываньня адрозьніваюць ірэдэнту ад дыяспары[5]. Але, як і дыяспары, ірэдэнты спабуюць ствараць сетку сацыяльных інстытутаў для падтрымкі й розьвітку як сваёй уласнай супольнасьці, так і яе сувязяў з суседняю большасьцю і/або іншымі ірэдэнтамі. Заразом ірэдэнты звычайна хваравіта ўспрымаюць хоць якія замахі ўраду большасьці на свае правы, бо лічаць сябе аўтахтоннымі мешканцамі тэрыторыі, якую яны займаюць. Калі выпадкі дыскрымінацыі прымаюць сыстэматычны характар, у асяродзьдзі ірэдэнтаў узьнікае рух за ўзьяднаньне з тэрыторыяю этнічнае большасьці — ірэдэнтызм (паняцьце гістарычная бацькаўшчына ў адносінах да апошняе тут не заўсёды дастасавальнае празь перакройку межаў, акупацыі, дэпартацыі, асыміляцыі і да т. п.).

Remove ads

Працэс

Ірэдэнтызм можа быць ініцыяваны як палітычна актыўнымі чальцамі самое ірэдэнты, гэтак і па-экспансіянісцку або рэваншысцку наладжанымі прадстаўнікамі тытульнае нацыі ў дзяржаве большасьці. Мэтады барацьбы за ўзьяднаньне могуць насіць розны характар і не заўсёды сканчаюцца пасьпяхова. У выпадку паразы частка ірэдэнты можа абраць шлях рэпатрыяцыі. Варта адзначыць, што далёка ня ўсе ірэдэнты схільныя падтрымліваць ідэю ўзьяднаньня зямлі, на якой яны мешкаюць, зь зямлёю іх тытульнае дзяржавы па эканамічных і іншых прычынах.

Remove ads

Клясычныя прыклады ірэдэнтаў

Дыяспара ці ірэдэнта?

У адрозненьне ад дыяспары, удзельнікі якое расьсеяна пражываюць на тэрыторыі аддаленых ад іх гістарычнае бацькаўшчыны дзяржаваў, чальцы ірэдэнты, як правіла, кампактна расьселеныя ў дзяржавах, што мяжуюць зь іхняю гістарычнаю бацькаўшчынаю, асабліва высокая іхняя канцэнтрацыя ў памежных, сумежных тэрыторыях (напрыклад, раней так пражывалі фольксдойчэ ў Чэхаславаччыне (Судэты) ды Польшчы (Сылезыя, Польскі калідор)).

Прыклад адрозьненьняў між дыяспараю ды ірэдэнтаю:

Глядзіце таксама

  • Аншлюс
  • Італьянскі ірэдэнтычны рух
  • Ультранацыяналізм

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads