Ліцьвіны Севершчыны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ліцьвіны Севершчыны
Remove ads

Ліцьві́ны Се́вершчыны (літві́ны Се́вершчыны) — этнаграфічная група беларусаў, якая насяляе беларускую частку гістарычнай Севершчыны — найперш колішні Старадубскі павет Смаленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.

Thumb
Бортнік ліцьвін (Lütwin[a]). Адна зь першых этнаграфічных выяваў беларусаў, 1730—1740-я гг.[1]
Remove ads

Назва

Thumb Thumb
Малюнкі сялянаў-ліцьвінаў[4][d] (рас. «литовский мужик»), 1770-я гг.

Сьведчаньні азначэньня жыхароў Севершчыны ліцьвінамі сустракаюцца ўжо ў XVII ст.: «…Ивашка Еремеев сказался: родом литвин Гродцкого повету <…> покиня он в Гродни детей своих <…> пошол от голоду з женою своею и с меншею дочерью с Анюткою в Серпееск <…> Осташко Жданов сказался: литвин Гродцкого повету королевского села Кундина <…> пошол от голоду кормитца в город в Гродню» (1628 год)[5], «литвин шляхта Воинка Павлов сын Скротцкой Новагородка Северского» (1648 год)[6], «…приехали де к ним из Брянска два литвина на дву возех тогож села Быкович [Брянского уезда] с Матвеевым крестьянином Грудинина с Игнатом Михеевым» (1649 год)[7]. У дакумэнтах Чарнігаўскай кансысторыі і Гетманшчыны (1735[8], 1761[9] і 1765[10] гады) зазначалася пра жыхароў беларускай часткі Севершчыны, што тыя «гавораць па-літоўску». У дакумэнце 1637 году, укладзеным у Бранску, упамінаецца жыхар Канстантынопалю (Асманская імпэрыя) пад турэцкім імём Рэзван, які «…был литвин и взят в полон в турки… …родом литвин… …а по литовску зовут ево Ондрюшкам»[11].

У навуковы ўжытак назву «ліцьвіны» датычна беларускамоўных жыхароў Севершчыны ўвёў у канцы ХVІІІ стагодзьдзя Апанас Шафорнскі(uk), ён жа сьведчыў пры апісаньні Чарнігаўскага намесьніцтва ў 1786 годзе, што вакол Гародні і Новага Места гавораць ужо «па-літоўску»[12]. Украінскі і расейскі лінгвіст, гісторык і этнограф Міхайла Максімовіч(uk) у 1839 годзе зазначаў[13]:

У Маларосіі называюць яе [мову беларускую або дакладней літоўска-рускую] просто літоўскай, а тых, хто гаворыць ёй — ліцьвінамі; таму і паўночна-заходняя частка Чарнігаўскай губэрні — куды распасьціраліся засяленьні радзімічаў і дзе гавораць па-беларуску — называецца ўжо Літвой.

Арыгінальны тэкст  (рас.)
В Малороссии называют его [язык Белорусский или точнее Литовско-Русский] просто литовским, а говорящих им — литвинами; потому и Северно-западная часть Черниговской Губернии — куда простирались заселения Радимичей и где говорят по-Белорусски — называется уже Литвою.

Украінскі пісьменьнік і лексыкограф Павал Білецкі-Насенка(uk) пісаў у сваім «Слоўніку ўкраінскай мовы» (1843 год):

Ліцьвін. Жыхар і падданы Вялікага Княства Літвы. Палтаўскія маларосы называюць ліцьвінамі ўсіх задзясьнянскіх жыхароў, якія размаўляюць па-беларуску

Арыгінальны тэкст  (рас.)
Литвин. Житель и подданый Вел[икого] Княж[ества] Литвы. Полтавские малороссияне называют литвинами всех жителей задесенских, говорящих белорусским «наречием»

Сураскі шляхціч Рыгор Есімонтаўскі ў сваёй кнізе «Апісаньне Сураскага павету Чарнігаўскай губэрні» (1846 год) адзначаў, што «усё насельніцтва Сураскага павету… носіць народную назву ліцьвінаў»[e][14]. У 1848 годзе на паседжаньні Таварыства гісторыі і старажытнасьцяў пры Маскоўскім унівэрсытэце паведамлялася, што ва Ўкраіне называюць «літвой» сялянаў паветаў Мглінскага, Старадубскага, Навамескага, Пагарскага, Ноўгарад-Северскага, Глухаўскага, Кралявецкага і Гародніцкага[15]. У 1851 годзе расейска-нямецкі навуковец Пётар Кёпэн(be) пісаў: «Каля дзьвюх трацінаў Смаленскай губэрні насяляюць беларусы. <…> Гэтыя ж беларусы пад назвай ліцьвінаў сягаюць у Малую Русь, дзе пашыраюцца ў Мглінскім і Сураскім паветах Чарнігаўскай губэрні»[f][16]. У 1860 годзе ўкраінскі этнограф Міхайла Леўчанка(uk) сьведчыў паводле ўласных назіраньняў, што «калі рухацца далей на поўнач [ад ракі Дзясны] праз Старадуб, Мглін да Рослава, вы паўсюль заўважыце адзін строй і адзіную гаворку — беларускую», адзначаючы пры тым наступныя асаблівасьці адзеньня: «шапка белая (яламок, мадзерка, мардзелка) лямцавая, у мужчыны, белая хустка (але не намітка) у жанчыны — гэта ліцьвіны або беларусы»[17]. У 1882 годзе расейскі этнограф Сяргей Максімаў зазначаў: «паўночны кут Чарнігаўскай губэрні (паветы Мглінскі і Сураскі) населены беларусамі чыстага бяспрыкладнага тыпу, якія, аднак, з афіцыйным этнонімам „беларусы“ не знаёмыя, а называюцца „ліцьвінамі“»[18].

Паводле артыкула ў Энцыкляпэдыі ВКЛ (2010 год) аўтарства Ўладзімера Васькова, северскія ліцьвіны называлі сябе «рускімі» («русінамі») і «казакамі»[19], тым часам паводле сьведчаньня супрацоўніка Этнаграфічнага аддзелу Расейскага імпэратарскага музэю Данілы Сьвяцкага, яшчэ ў 1909 годзе жыхары Трубчэўскага павету называлі сябе «літвой»[20]. Мовазнаўца Антон Палявы засьведчыў наступную інфармацыю пра жыхароў Навазыбкаўскага павету[21][22][23]:

« «Калі б вы папыталіся ў селака Навазыбкаўскага павету, прыкладам, гэтак: „Хто вы такія? да якое нацыі належыце?“ — то пачулі б такі адказ: „Хто мы?! Мы руськія“ [г.зн. праваслаўныя — заўвага Яна Станкевіча]. Калі вы далей папытаецеся: „Якія „руськія“? — велікарусы, ці што?“ дык узноў пачуеце адказ: „Ды не, якія мы там велікарусы? Не, мы не маскалі“. „Ды хто ж вы тады, украінцы?“ „Не, і не ўкраінцы!“ „Ды хто ж, наапошку: не маскалі, не ўкраінцы, а хто ж?“ І вось… скажуць вам: „Мы літва, ліцьвіны“» »

У 1924 годзе 25-гадовая беларускамоўная жыхарка Харобічаў (памежжа Севершчыны і Рэчыччыны) Мотра Лаўрыненкава, якая ў адрознасьць ад іншых сямейнікаў два гады навучалася ў сельскай школе, а пазьней здабыла сабе асьвету чытаньнем, засьведчыла самавызначэньне жыхароў вёскі як ліцьвінаў разам з атаясамліваньнем іх лучнасьці з суседнімі беларускімі землямі[24][25]:

…сяляне іншых украінскіх сёлаў называюць хараборцаў і сялянаў іншых блізкіх да тае самае гаворкі, што Харобрычы, мясьцінаў — «ліцьвінамі» <…> З словаў Мотры Лаўрыненкавай, аднаго з маіх аб’ектаў досьледу хараборскае гаворкі, хараборцы, як і жыхары названых вышэй сёлаў, паводле аднае з Харобрычамі гаворкі, — ліцьвіны. Хараборцы ліцьвінамі называюць жыхароў Гомельскае і Магілёўскае губэрняў.

Арыгінальны тэкст  (укр.)
…селяне инших українських сіл називають хороборців і селян инших поблизьких тієї самої говірки, що Хоробричі, містин — «литвинами» <…> Із слів Мотрі Лаврененкової, одного з моїх об'єктів для досліду хороборської говірки, хороборці, як і житці више названих сіл, по однієї з Хоробричами говірки, — литвини. Хороборці литвинами називають житців Гомельської та Могилівської губерні.

Северскія ліцьвіны ўсьведамлялі сваё адрозьненьне ад маскоўскага насельніцтва («маскалі», «кацапы» — у іхнай мове). Этнонім «беларусы» не ўжываўся, бо на Старадубшчыне ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў не было элітарнага Беларускага нацыянальнага руху.

Remove ads

Гісторыя

Раньнія часы

У IX—XII стагодзьдзях абшар пазьнейшых северскіх ліцьвінаў знаходзіўся на сумежжы плямёнаў севяранаў, радзімічаў і вяцічаў, насіў назву Севершчына і ўваходзіў у склад Чарнігаўска-Северскага княства.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай

У сярэдзіне XIV стагодзьдзя вялікі князь Альгерд далучыў Севершчыну да Вялікага Княства Літоўскага. У першай палове ХV ст. вялікі князь Казімер перадаў свайму дзядзьку, праваслаўнаму князю Міхайлу Жыгімонтавічу Бранскія землі княства: Бранск заходні і Бранск усходні, Сураж на Нарве і Сураж на Іпуці, а таксама Бельск і Старадуб. З утварэньнем Віленскага ваяводзтва (1413 год) абшар Севершчыны часткова ўвайшоў у яго склад, з 1472 году — у Смаленскім ваяводзтве. Па вайне ў 1503 годзе ўвесь рэгіён апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы.

У пачатку XVII стагодзьдзя паўночна-заходнія паветы Севершчыны зноў сталі часткай ВКЛ (Старадубскі павет Смаленскага ваяводзтва), што пацьвердзіла Дэвулінскае замірэньне 1618 году. Дзеля «ардынацыі замкаў і вызначэньня мяжы Княства Літоўскага» сюды прыбыла багата шляхты з-пад Вільні, Мазыру ды іншых літоўскіх мясьцінаў. Северскія месты пачалі атрымоўваць прывілеі на Магдэбурскае права, у іх будаваліся касьцёлы. Шмат літоўскай (беларускай) шляхты зь сялянамі абселі на малазаселеных землях Мгліна і Суражу. Зьявіўся новы мескі цэнтар — Пагар[18].

Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі

Thumb
Першая старонка працы М. Косіч пра ліцьвінаў-беларусаў, 1901 г.

Па вайне Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай згодна з Андрусаўскім замірэньнем (1667 год) уся Севершчына канчаткова трапіла пад уладу Масквы. У другой палове XVII ст. і да 1782 года амаль увесь гэты рэгіён уваходзіў у вайскова-ўрадавую адзінку Гетманшчыны — Старадубскі казацкі полк. Увесь гэты час мовай канцылярыі і царкоўнага справаваньня была старабеларуская мова[18].

У XIX — пачатку XX стагодзьдзяў абшар северскіх ліцьвінаў ахопліваў паўднёва-заходнія паветы Чарнігаўскай губэрні: Гараднянскі, Мглінскі, Навазыбкаўскі, Старадубскі, Сураскі ды іншыя. Ліцьвіны адрозьніваліся ад суседняга маскоўскага (расейскага) і рускага (украінскага) насельніцтва этнічнымі рысамі адзеньня (белыя даматканыя сьвіткі, жаночы галаўны ўбор намітка, мужчынскі — магерка), абрадамі і мовай (вельмі блізкая да гаворак Панізоўя). Моўныя асаблівасьці ў сельскай мясцовасьці, з прычыны замкнёнасьці сельскага жыцьця ў мінулым і аддаленасьці ад вялікіх адміністрацыйна-палітычных і прамысловых цэнтраў у новы час, захоўваліся найбольш працяглы час.

У 1846 годзе нямецкі гісторык прафэсар Дэрпцкага ўнівэрсытэту Фрыдрых Крузэ(ru) зазначаў: «Сапраўдныя літоўцы жывуць у былых Віленскім і Троцкім, Наваградзкім, Берасьцейскім Літоўскім, Менскім, Полацкім, Віцебскім, Амсьціслаўскім і Смаленскім ваяводзтвах»[g][26].

У XIX стагодзьдзі працы, прысьвечаныя беларусам-ліцьвінам, выдалі Рыгор Есімонтаўскі і Сяргей Максімаў, у пачатку XX стагодзьдзя — Аляксандар Рубец. Адным з галоўных дасьледнікаў ліцьвінаў была Марыя Косіч. У 1901 годзе часопіс «Живая старина» надрукаваў яе манаграфію «Литвины-белорусы Черниговской губернии, их быт и песни», якая ў 1902 годзе выйшла асобным выданьнем.

У 1890 годзе адзначалася, што ў газэце «Чарнігаўскія губэрнскія ведамасьці» выйшаў артыкул пра «народныя паданьні ліцьвінаў — жыхароў Ноўгарад-Северскага, Старадубскага, Мглінскага і Сураскага паветаў»[27]. У 1911 годзе ў Старадубе выйшла з друку кніга Аляксандра Рубца «Паданьні, легенды і сказы Старадубскай сівой мінуўшчыны», у якой зьмяшчаюцца дзьве ўнікальныя легенды пра ліцьвінаў Бранскага краю. Першая, запісаная ў сяле Мядзьведкаве, прысьвячаецца абрадам і звычаям народа. У другой, запісанай у сяле Літоўску — рыцарскай легендзе — дзеюць «літоўская каралева Ядвіга, мясцовая князёўна Берута, яе дачка Радзіслаўна, князь Сянчыла, рыцар Врата-Сьмеладовіч з-пад Вільні»[18].

Па Кастрычніцкім перавароце (1917 год) тэрыторыю Севершчыны падзялялі паміж сабой РСФСР і УССР. Мовазнаўца Антон Палявы паведамляў у сваіх чытаньнях для маскоўскай дыялекталягічнай камісіі ў 1925 годзе (пра ліцьвінаў Навазыбкаўскага павету): «Гэтыя песьні яшчэ больш пераконваюць у тым, што мова навазыбкаўскіх ліцьвінаў ёсьць мовай беларускай, а гэткім спосабам, і самі ліцьвіны — таксама ёсьць беларусамі»[28][29]. За савецкім часам беларусаў-ліцьвінаў вывучалі прафэсар Павал Растаргуеў і вядомы беларускі этнограф Аляксандар Сержпутоўскі. У пачатку 1930-х гадоў у вёсцы Антонаўцы Паповагорскага раёну дзеяла беларуская школа[18].

Па Другой сусьветнай вайне колішнія ліцьвіны Севершчыны пачалі ўсьведамляюць сябе расейцамі (у складзе РСФСР) і ўкраінцамі (у складзе УССР). Толькі невялікая частка ліцьвінаў (жыхары вёскі Баўсуны былога Сураскага павету і некаторых іншых, што ўвайшлі ў склад БССР) далучылася да працэсаў кансалідацыі беларускай нацыі[19]. У 1997 годзе адзначалася, што ў Прыморскім краі Расеі «сустракаюцца прадстаўнікі гістарычна-этнаграфічнай групы беларусаў — ліцьвіны-беларусы», якія прыбылі з паўночна-заходніх паветаў Чарнігаўскай губэрні[30].

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Відаць, зь ліцьвінаў Севершчыны. Арыгінальны подпіс: ням. «Eine in der Ukraine befindedt Nation Lütwin genannt, wie solhe abgebildet gehen»
  2. Відаць, ліцьвінаў Севершчыны
  3. Відаць, ліцьвінаў Севершчыны
  4. Відаць, ліцьвінаў Севершчыны
  5. рас. «…все народонаселение Суражского уезда, носящее народное название Литвинов»
  6. ням. «Etwa zwei Drittheile des Ssmolenskischen Gouvernements sind von Weissrussen bewohnt. <…> Diese nämlichen Weissrussen erstrecken sich, unter dem Namen Litauer, bis nach Kleinrussland hinein, wo sie sich über die Kreise Mglin nnd Ssurash des Gouvernements Tschernigow ausbreiten»
  7. ням. «Die eigentlichen Lithauer wohnen im ehemaligen Palatinate Wilna und Troki, Nowogrodek, Brzest Litowsk, Minsk, Polozk, Witepsk, Mscislaw und Smolensk»
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads