Істрыйская жупанія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Істрыйская жупанія, Істарская жупанія (па-харвацку: Istarska županija) — адміністрацыйная адзінка Харватыі, самая заходняя жупанія ў краіне. Сталіца — горад Пазін.
Remove ads
Геаграфія
Жупанія разьмешчана на паўвысьпе Істрыя паміж Трыесцкім залівам і залівам Кварнэр.
Жупанія мае берагавую лінію 445 км, якая складае разам з востравам тэрыторыю ў 539,9 км². Прыбярэжны бераг парослы каменным дубам і Сунічнымі дрэвамі. Лясы, пераважна дубовыя і сасновыя, пакрываюць трэць тэрыторыі жупаніі. Яны, у спалучэньні з марскім паветрам, ствараюць асаблівы гаючы клімат паўвострава.
Самая высокая кропка Істрыі — гара Ўчка (1396 м).
Прыродныя славутасьці:
- Нацыянальны парк Брыёні, які складаецца з двух вялікіх і дванаццаці дробных выспаў, тут расьце больш за 680 відаў расьлінаў
- Прыродны парк Учка
- Лімская затока
- Лес каля Матавуну
- Лесапарк Златны Рт і Шыяна недалёка ад Пула
- Прыродаахоўная тэрыторыя мыс Камяняк
- Орніталягічны запаведнік Палуда
- Пазынская і Барэдзінскія карставыя пячоры.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads