Ўільям Морыс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ўільям Морыс (па-ангельску: William Morris; 24 сакавіка 1834, Ўолтэмстаў — 3 кастрычніка 1896 году, Лёндан) — ангельскі мастак, пісьменьнік, тэарэтык мастацтва, грамадзкі дзяяч.
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў Оксфардзкім унівэрсытэце з 1853 па 1856 гады. 3 1856 году працаваў у архітэктурнай майстэрні Джорджа Эдмунда Стрыта ў Лёндане. У 1857—1862 гадах займаўся жывапісам.
3 1860-х гадоў пад уплывам ідэяў прэрафаэлітаў, як то Томаса Карлайла і Джона Раскіна, выступаў з рамантычнай крытыкай буржуазнага ладу, машыннай вытворчасьці проціпастаўляючы народныя рамёствы, традыцыі ручной працы і індывідуальную мастацкую творчасьць, у якіх бачыў сродак эстэтычнага выхаваньня і пераўвасабленьня грамадзтва. У 1861—1862 гадах заснаваў (з П. Маршалам і Ч. Фолкнерам) мастацка-прамысловую кампанію (саматужныя майстэрні дэкаратыўнай размалёўкі, мэблі, тканінаў, мэталічных вырабаў, вітражоў, шпалераў, вышывак і іншага), у 1890—1891 гады стварыў Келмскоцкае выдавецтва. Вырабы ягоных майстэрняў, афармленьне інтэр’ераў і кнігаў вызначаліся рысамі дэкаратыўных стылізацыяў на ўзор сярэднявечнага мастацтва. Творчасьць Морыса папярэднічала ўзьнікненьню стылю мадэрн і заклала асновы мастацкага канструяваньня.
Імкненьне да сярэдневячных матываў і рамантычнай стылізацыі вобразаў уласьціва і для ягонай літаратурнай творчасьці. Ён склаў паэмы «Абарона Гінэўры» (1858), «Зямны рай» (ч. 1—3, 1868—1870), аповесьць «Сон пра Джона Бола» (1888). Аўтар сацыяльна-ўтапічнага рамана «Зьвесткі неадкуль, або Эпоха шчасьця» (1891).
- «La Belle Iseult», 1858
- Шпалеры зь лісьцевым арнамэнтам паводле дызайну Ўільяма Морыса, 1875
- Фрагмэнт габэлена «Дзяцел» («Woodpecker») паводле дызайну Ўільяма Морыса, 1885
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads