Ўільям Окам

ангельскі францішканец, багаслоў, філёзаф From Wikipedia, the free encyclopedia

Ўільям Окам
Remove ads

Ўільям О́кам (па-ангельску: William of Ockham; каля 1288, Окам — 1347 або 1348, Мюнхэн) — ангельскі філёзаф, францысканскі манах з Окаму, маленькай вёскі ў графстве Сурэй у Паўднёвай Ангельшчыне.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...

Окам напісаў шэраг багаслоўскіх і філязофскіх працаў па лёгіцы і па фізыцы Арыстотэля. Завяршыў распачатую яшчэ ягоным папярэднікамі крытыку філязофскіх доказаў існаваньня Бога, абвесьціўшы , што быцьцё Бога — прадмет рэлігійнай веры, а ня філязофіі, якая абапіраецца на доказы.

Паводле Окама, толькі пачуцьцёвыя, наглядныя веды (званыя інтуіцыяй) могуць засьведчыць існаваньне чаго б там ні было і толькі адно яно тычыцца фактаў. Вучэньне пра ролю пачуцьцёвай інтуіцыі і вопыту ў пазнаньні зьвязана ў Окама з двума іншымі важнымі палажэньнямі ягонай тэорыі пазнаньня: патрабаваньнем прастаты тлумачэньня (прынцып эканоміі, Лязо Окама) і тэза пра тое, што рэальна існуе толькі нешта адзінкавае.

На гэтых прынцыпах Окам будуе сваю тэорыю навукі. Навука паводле ягонага гледжаньня падзяляцца на рэальную і рацыянальную. Рэальныя навукі разглядаюць панятак з пункту гледжаньня іхных адносінаў да рэчаў, рацыянальныя — з пункту гледжаньня іхных адносінаў да іншых паняткаў, а не да рэчаў.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads