Ўільям Сомэрсэт Моэм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ўільям Сомэрсэт Моэм (па-ангельску: William Somerset Maugham; 25 студзеня 1874, Парыж — 16 сьнежня 1965) — ангельскі пісьменьнік.
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў Гайдэльбэрскім унівэрсытэце, атрымаў мэдычную адукацыю ў Лёндане.
Першы раман «Ліза з Ламбэта» (1897) напісаны ў традыцыях натуралізму. Вядомасьць пісьменьніку прынёс аўтабіяграфічны «раман выхаваньня» «Цяжар страсьцей чалавечых» (1915), у якім раскрыта духоўнае станаўленьне героя, пошукі ім гуманістычных ідэалаў. Праблемы творчасьці і творцы, яго ўзаемаадносінаў з соцыюмам, маральна-этычныя пытаньні ў цэнтры раманаў «Месяц і грош» (1919), «Размаляваная вуаль» (1925), «Пірагі і піва» (1930), «Тэатар» (1937), «Вастрыё брытвы» (1944) і інш. Майстар навэлі (зборнікі «Трапятаньне ліста», 1921; «Да першай асобы», 1931; «Забаўкі лёсу», 1947, і інш.). Аўтар п’ес «Лэдзі Фрэдэрык» (1907), «Круг» (1921), «Шэпі» (1933) і інш., мэмуарна-крытычных кніг «Падводзячы вынікі» (1938), «Пункт гледжаньня» (1959). Яго творчай манеры ўласьцівы тонкі псыхалягізм, філігранная проза, майстэрства пабудовы сюжэта.
Асобныя яго творы экранізаваныя.
Remove ads
Беларускія пераклады
- Апавяданні. Мн., 1990.
На беларускую мову навелі У. С. Моэма пераклалі В. Валынскі, Я. Міклашэўскі, Я. Верабей.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads