Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт імя Рупрэхта і Карла (па-нямецку: Ruprecht-Karls-Universität Heidelberg) — найстарэйшы і адзін з найбольш прэстыжных унівэрсытэтаў на тэрыторыі сучаснай Нямеччыны. Заснаваны ў 1386 годзе.
Remove ads
Заснаваньне

Ён быў заснаваны курфюрстам Рупрэхтам I з дазваленьня рымскага папы Ўрбана VI у 1386 годзе, каб даць яго разрозьненым валадарствам, Пфальцу на Райне, цэнтру духоўнага жыцьця, прыцягнуць замежнікаў і выхоўваць царкоўных дзеячаў і дзяржаўных чыноўнікаў ва ўласнай краіне. Падаплёкай утварэньня ўнівэрсытэту стаў Вялікі заходні раскол каталіцкай царквы: выпускнікі Сарбоны, якія падпарадкоўваліся Авіньёнскаму папу Клімэнту VII, не маглі служыць у цэрквах Пфальцу, што кіраваліся папам рымскім, таму ўзьнікла патрэба ва ўласнай тэалягічнай адукацыі. Першыя прафэсары ў Гайдэльбэрг прыехалі з Парыжу і Прагі. Рэктарам-заснавальнікам унівэрсытэту стаў Марсыліюс Інгенскі, прыхільнік наміналізму; наміналізм доўгі час выкладаўся ва ўнівэрсытэце ў выключным парадку.
На момант заснаваньня ён стаў чацьвертым па старшынстве пасьля Балёнскага, Праскага і Венскага ўнівэрсытэтаў на тэрыторыі Сьвятой Рымскай імпэрыі і першым унівэрсытэтам на тэрыторыі сучаснай Нямеччыны.
Устаноўчыя граматы датаваныя 1 кастрычнікам 1386 г. 18 кастрычніка таго ж году адбылася царкоўная імша, якая адкрыла сьцены ўнівэрсытэту, а на наступны дзень пачаліся заняткі. У той жа дзень была атрыманая і срэбная ўнівэрсытэцкая пячатка, адбітак якой зьяўляецца лягатыпам унівэрсытэту.
Remove ads
Факультэты
- факультэт тэалёгіі (кірунак: тэалёгія эвангелізму),
- факультэт юрыспрудэнцыі,
- факультэт філязофіі,
- факультэт нэўрабіялёгіі,
- факультэт эканамічных і грамадзкіх навук,
- факультэт паводніцкіх навук і культуразнаўства,
- факультэт матэматыкі і інфарматыкі,
- факультэт фізыкі і астраноміі,
- факультэт хіміі і навук аб Зямлі,
- факультэт біялягічных навук
- факультэт мэдыцыны ў Гайдэльбэргу, а таксама
- унівэрсытэцкая клініка
- факультэт мэдыцыны ў Мангайме, а таксама
- унівэрсытэцкая клініка,
- Цэнтральны інстытут псыхічнага здароўя,
- Інстытут аховы здароўя, сацыяльнай і прафіляктычнай мэдыцыны.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads