Ўільям Фолкнэр
пісьменьнік ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фолкнэр, Ўільям Катбэрт (па-ангельску: William Faulkner) (25 верасьня 1897, Місысыпі, ЗША — 6 ліпеня 1962) — амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1949 году. Нашчадак арыстакратаў-плянтатараў. Ягоныя творы пачалі друкаваць у 1920-я. Раманы «Гоман і ятра» і «Сарторыс» (абодва выдадзеныя ў 1929 г.) прысьвечаныя гісторыі і сучаснасьці амэрыканскага Поўдню, які калісьці быў рабаўладальніцкім. Дзеяньне сямнаццаці раманаў і больш за 70 навэл адбываецца ў выдуманым горадзе Ёкнапатофе на поўдні ЗША, а пэрсанажы пераходзяць з твора ў твор[9]. Творы Фоленэра перакладалі на беларускую мову Вадзім Небышынец, Алесь Асташонак, Ян Максімюк.
Remove ads

Remove ads
Творы
Раманы
- «Soldiers' Pay» («Узнагарода салдата», 1926)
- «Mosquitoes» («Маскіты», 1927)
- «Sartoris (Flags in the Dust)» («Сарторыс», 1929)
- «The Sound and the Fury» («Гоман і ятра», 1929)
- «As I Lay Dying» («Калі я памірала», 1930)
- «Sanctuary» («Сьвятыня», 1931)
- «Light in August» («Сьвятло ў жніўні», 1932)
- «Pylon» («Пілон», 1935)
- «Absalom, Absalom!» («Авэсалом, Авэсалом!», 1936)
- «The Unvanquished» («Няскораныя», 1938)
- «If I Forget Thee Jerusalem (The Wild Palms/Old Man)» («Дзікія пальмы», 1939)
- «Go Down, Moses» («Сыдзі, Майсей», 1942)
- «Intruder in the Dust» («Апаганшчык праху», 1948)
- «Requiem for a Nun» («Рэквіем па манашцы», 1951)
- «A Fable» («Прыпавесьць», 1954)
- «The Reivers» («Рабаўнікі», 1962)
- «The Hamlet» («Засьценак», 1940)
- «The Town» («Горад», 1957)
- «The Mansion» («Рэзыдэнцыя», 1959)
Remove ads
Беларускія пераклады
- «Гоман і ятра» / Перакл. Я. Максімюка
- «Пах вербены» / Перакл. В. Небышынца[10]
- «Сонца зойдзе ўвечары» / Перакл. А. Асташонка[10]
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads