Алькмаар
грамада ў Нідэрляндах From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алькмаар (па-нідэрляндзку: Alkmaar) — горад у Нідэрляндах, які знаходзіцца ў правінцыі Паўночная Галяндыя. Насельніцтва 108 596 чалавек (на 2018 год).
Remove ads
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў дакумэнце, які датуецца X стагодзьдзем. Статус горада Алькмаар атрымаў у 1254 годзе. У той час Алькмаар функцыянаваў як памежная крэпасьць і база для апэрацый у працяглай барацьбе супраць жыхароў Фрыскіх астравоў. Разьмешчаны на скрыжаваньні водных шляхоў, Алькмаар браў плату за транзыт грузаў. Дзякуючы разьвітым рынкам і камэрцыі, Алькмаар заваяваў пазыцыю цэнтра, а горад між тым разрастаўся. З 1525 году велізарныя сродкі ўкладваліся ў будаўніцтва каналаў і гарадзкіх сьценаў для абароны ад уварваньняў.
У 1573 годзе горад вытрымаў аблогу, якая праводзіліся гішпанскай арміяй пад кіраўніцтвам герцага Альбы. Алькмаар быў першым горадам Нідэрляндаў, які вызваліўся ад валадарства Гішпаніі. Гэта стала паваротнай падзеяй у ходзе Нідэрляндзкай рэвалюцыі. З тых часоў пайшоў выраз «Перамога пачынаецца ў Алькмаару».
Remove ads
Спорт
У горадзе базуецца футбольны клюб «АЗ».
Вонкавыя спасылкі
![]() |
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads