АНО 2011
палітычная партыя ў Чэхіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
АНО 2011 (па-чэску: ANO 2011) — папулісцкая[2][3][4] палітычная партыя ў Чэхіі. Была закладзеная палітыкам Андрэем Бабішам. АНО часта апісваецца як цэнтралісцкая[5][6]. Часам партыю ставаць як на левацэнтрысцкія[7], гэтак і правацэнтрысцкія[8][9] пазыцыі ў палітычным спэктры.
Remove ads
Ідэалёгія
Ідэалягічна, партыя стаіць на цэнтрысцкіх пазыцыях у палітычным цэнтры і мае падабенства з Хрысьціянска-дэмакратычным зьвязам — Чэхаславацкай народнай партыяй[10][11] і Публічнымі справамі. Палітычная пазыцыя, насамрэч, шырока абмяркоўваецца сярод палітыкаў і палітолягаў. Правыя палітыкі сьцьвярджаюць, што АНО 2011 мае левы ўхіл, у той час як палітолягі лічаць партыю цэнтрысцкай[12][13]. У адным з інтэрвію Бабіш заявіў, што АНО 2011 ёсьць правай палітычнай партыяй з сацыяльнай суперажываньнем[14][15]. Часам партыя характарызуецца як сынкрэтычная[16] і ўнівэрсальная[17].
Бабіш выступае супраць пераходу Чэхіі на ўжываньне эўра, а таксама АНО 2011 выступае супраць далейшай эўрапейскай інтэграцыі і бюракратыі з Брусэлю[18]. Пазьней Бабіш заяўляў, што быў адкрыты да прыняцьця эўра пасьля таго, як Чэхія займела збалянсаваны бюджэт. Таксама лідэр выступаў за больш шчыльныя сувязі зь Нямеччынай. У некаторых сфэрах, такіх як падатковая палітыка, Бабіш укараняў лявацкія элемэнты, у тым ліку адмену частковага вызваленьня ад падаткаў самазанятым людзям і аднаўленьне частковага вызваленьня ад падаткаў занятым пэнсіянэрам. Ён таксама прапаноўваў павялічыць заробкі школьным настаўнікам на 2,5%, у адрозьненьне ад першапачатковай прапановы міністэрства на 1%[19].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads