Абдэль Азіз Бутэфліка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Абдэль Азіз Бутэфліка (па-арабску: عبد العزيز بوتفليقة; нар. 2 сакавіка 1937, г. Ужда, Марока) — пяты прэзыдэнт Альжыру (з 27 красавіка 1999 году да 2 красавіка 2019 году).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Бутэфліка вядомы сваім удзелам у барацьбе за незалежнасьць Альжыру ад Францыі ў 1950-х гадах. У пачатку 2000-х ён паклаў канец грамадзянскай вайне, якая пачалася ў 1991 годзе і якая забрала жыцьці каля 150 тысячаў чалавек.
Папярэднія выбары ён выйграваў зь вялікім адрывам ад астатніх кандыдатаў, усе чатыры разы апанэнты заяўлялі аб масавых фальсыфікацыях. У 2008 годзе на другім тэрміне Бутэфлікі ў канстытуцыю былі ўнесеныя папраўкі, якія далі магчымасьць прэзыдэнту застацца ва ўладзе больш за два тэрміны. Усе гэтыя гады яму ўдавалася пазьбягаць шырокай незадаволенасьці насельніцтва дзякуючы высокім сусьветным цэнах на нафту.
З паніжэньнем цэнаў на нафту краіна пачала адчуваць фінансавыя цяжкасьці. Бюджэт больш ня можа аплачваць вялікія сацыяльныя праекты і ў краіне расьце беспрацоўе.
Ранкам 2 красавіка 2019 году альжырскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва APS са спасылкай на офіс прэзыдэнта паведаміла, што Бутэфліка сыдзе ў адстаўку да заканчэньня свайго чацьвёртага мандату — 28 красавіка. Рашэньне пакінуць пасаду кіраўніка дзяржавы Бутэфліка прыняў ва ўмовах масавых пратэстаў у краіне, якія працягваюцца больш за месяц[7].
Remove ads
Сям’я
Абдэль Азіз Бутэфліка жанаты на Амаль Трыкі з жніўня 1990 году, дзяцей ня мае. Яго жонка Амал Трыкі ў цяперашні час зь ім не жыве, жыве ў Парыжы. Абдэль Азіз Бутэфліка мае трох зводных сёстраў (Фатыма, Аміна і Айша), зь якімі ён не падтрымлівае кантактаў, чатырох братоў (Абдэльджані, Мустафа, Абдэрахім і Саід) і адну сястру (Латыфа).
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads