Абрады і звычаі беларусаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Абра́д — сымбалічныя адносіны людзей да прыроды і паміж сабою ў адпаведную пару году і жыцьцёвай сытуацыі.

Адметная рыса старажытных беларускіх народных абрадаў — калядаваньне, масьленіца, шчадраваньне, валачобніцтва, купальле, дзяды, Радаўніца, Сёмуха і іншыя — цесная повязь побытава-працоўнага, язычніцкага і хрысьціянскага. Апошняе ўзмацнялася царквой, каб надаць усяму рэлігійны зьмест (радзіны, вясельле, пахаваньне), хоць на вясёлых абрадах па-ранейшаму выяўляліся нацыянальная калярытнасьць у песьнях, танцах, карагодах, замовах, тэатралізаваных сцэнах (батлейка, народная драма, скамарохі, вечарынкі). Але паступова многія абрады пачалі забывацца, некаторыя зь іх засталіся толькі ў вёсках як гульні і забавы. У савецкі час узьніклі новыя, закліканыя на змаганьне «з рэлігійнымі і іншымі перажыткамі», на «ўслаўленьне новага ладу жыцьця». У апошні час некаторыя традыцыйныя абрады аднаўляюцца, але ўжо ў асучасьненай форме (на сьвятах і ў сьвяточныя дні).
Remove ads
Глядзіце таксама
- Народны каляндар
- Адведкі
- Агледзіны
Літаратура
- Герасіменя В. Абрад // Малая краязнаўчая энцыклапедыя / Ганцавіцкі раённы краязнаўча-інфармацыйны партал — Эл.рэсурс gants-region.info
![]() |
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads