Масьленіца

From Wikipedia, the free encyclopedia

Масьленіца
Remove ads

Масьленіца (Масьленка, Сырны тыдзень) — зімова-вясеньні тыдзень перад пачаткам Вялікага посту, які адзначаецца ў Праваслаўнай царкве. Прыпадае на 8-ы тыдзень да Вялікадня. Назва паходзіць ад таго, што ў канцы лютага — пачатку сакавіка каровы пасьпявалі ўжо ацяліцца. Тады сялянскія гаспадаркі ставаліся багатымі на малако і рабілі прадукты зь яго галоўнымі на стале.

Хуткія факты Значэньне, Дата ...
Remove ads
Thumb
Манэта «Масьленіца», 20 рублёў, рэвэрс

Абрадавымі стравамі тыдня былі масла ды сыр. Таксама штодзень частаваліся блінамі бязь мяса, таму паводле хрысьціянскага звычаю тыдзень называўся мясапусным — пустым ад мяса. Лічылася, што ўвесь тыдзень увечары ня варта было працаваць. Пашыранымі былі вечаровыя гасьцяваньні ды коўзаньне з абледзянелых пагоркаў на санках. У чацьвер, што называўся шырокім, частавалі аладкамі карову, аб’яжджалі жарабцоў, што дасягнулі трохгадовага ўзросту, ды абіралі вясковага пастуха на наступны год. Таксама цягам тыдню зяці мелі завітаць да сваіх цешчаў на бліны. У суботу ладзіліся залоўкіны пасядзелкі, калі гасьцявалі адзін у аднаго сваякі, а моладзь запрагала ў сані коней з аздобленаю стужкамі ды званочкамі вупражжу.

Remove ads

Расклад сьвяткаваньня

  • Панядзелак: Сустрэча — адкрыцьцё ледзяных горак, арэляў і кірмашоў, выраб зранку лялькі з саломы (Масьленіцы), выпяканьне бліноў і хаджэньне дзяцей па дамах з трашчоткамі па пачастункі.
  • Аўторак: Зайгрыш — Дзень маладых, пошук хлопцамі сабе нявестаў, коўзаньне маладых сем’яў з горак і запрашэньне імі сваякоў і знаёмых на бліны.
  • Серада: Ласунак — частаваньне зяцёў блінамі ў цешчаў, жарты з халасьцякоў і іх самаадкупляньне блінамі і цукеркамі.
  • Чацьвер: Разгуляй — гуляньні, кулачныя баі, узяцьцё сьнежных гарадкоў і ўздым пудзіла Масьленіцы ўгору.
  • Пятніца: Цешчыны вячоркі — частаваньне цешчаў у зяцёў блінамі, згатаванымі з дасланым цешчамі начыньнем.
  • Субота: Залоўкіны пасядзелкі — выпяканьне бліноў маладымі нявесткамі і падарункі ад іх залоўкам і іншым сваякам мужа.
  • Нядзеля: Праводзіны (Даравальная нядзеля) — спальваньне пудзіла зімы са сьпевамі і пляскай, просьба выбачэньня адзін у аднаго[1].
Remove ads

Даравальная нядзеля

Thumb
С. Л. Кожын. Масленіца ў XVII стагоддзі. 2001

У нядзелю, пасьля ваджэньня па вёсцы, з заходам сонца спальвалі на вогнішчы пудзіла, як увасабленьне марознага часу, ды зламаныя, старыя рэчы. Лічылася, што ў гэты дзень — апошні перад Вялікім постам, што цягнецца 7 тыдняў, — варта сталавацца 7 разоў. Сёмае сталаваньне было апошнім, калі перад постам елі ежу жывёльнага паходжаньня. Нядзелю называлі Даравальнай, бо ўвечары ў кожным доме ўсе прасілі дараваць адзін аднаму. Гаспадар сядаў на покуце пад абразамі, чытаў малітву і прасіў дараваньня ў сваіх продкаў — дзядоў і прадзедаў. Потым па чарзе, ад старэйшага, на сярэдзіну пакоя выходзілі сыны і дочкі і прасілі ў бацькі: «Прабач, бацька родны, калі чым саграшыў перад табою, справай або языком». Затым прасіла дараваньня маці. Пасьля гадаванцы сядалі на лавы — сыны справа, дочкі зьлева. Бацька выходзіў на сярэдзіну пакоя, тройчы кланяўся ўсім і таксама прасіў дараваць за нядобрыя словы або дрэнныя ўчынкі. У цэрквах жа адбываўся абрад ачышчэньня, калі пры канцы набажэнства сьвятар прасіў дараваньня ў прыхаджанаў, якія тройчы адказвалі «Бог даруе!»[2]

Remove ads

Праваслаўная традыцыя

Масьленіца доўжыцца некалькі дзён на Сырным (Масьленічным) тыдні. Сырны тыдзень атрымаў сваю назву таму, што Сьвятая Царква, паступова ўводзячы вернікаў у подзьвіг Вялікага посту, з надыходам Сырнага тыдня ставіць іх на апошнюю ступень падрыхтоўчага ўстрыманьня: не ўжываць мяса, а дазваляецца есьці сыр, яйкі й масла. Каб, паступова адмовіўшыся ад прыемных страваў, бязь цяжкасьці перайсьці да посту. Таму сапраўды пабожным вернікам у Сырны тыдзень неабходна быць ва ўсім асабліва стрыманым, хоць устрыманьне неабходна заўжды.

Але Сырны тыдзень (Масьленіца) па скажоным чалавечым разуменьні і звычаі ператвараецца часам у тыдзень празьмернасьці ў ежы, сьвецкіх забаваў, што пярэчыць настаўленьням Сьвятой Царквы. Нярэдка ў сьвяткаваньні Масьленіцы праяўляюцца язычніцкія традыцыі пакланеньня язычніцкаму богу — вынаходніку хмяльнога пітва, якому прысьвячаліся некаторыя сьвяты (вакханаліі), і такія сьвяткаваньні праводзіліся з усялякімі непрыстойнасьцямі.

Народная традыцыя

Народная абраднасьць Масьленіцы зьвязаная з адраджэньнем пладаносных сілаў зямлі. Асноўная накіраванасьць абраднасьці — провады зімы, жаданьне хуткага прыходу вясны. Існуюць разнастайныя масьленічныя абрады, у тым ліку прысьвечаныя маладажонам. Як правіла, на Масьленічным тыдні маладыя гасьцююць у бацькоў жонкі (прыезд зяця да цешчы «на бліны»).

Увогуле Масьленіцы ўласьцівая незвычайная весялосьць. Дзяўчаты, маладзіцы ўбіраюцца ў лепшыя строі. Моладзь наладжвае гушканьне на арэлях, коўзаньне з горак на санках. Чым вышэй узьляціш на арэлях, чым далей скоцісься з горкі — тым даўжэйшы быццам бы будзе лён. На Масьленіцу абавязкова ласуюцца блінамі, сьпяваюць масьленічныя песьні.

Remove ads

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads