Народны каляндар

спалучэньне сталых і рухомых сьвятаў і прысьвяткаў, абрадаў, гульняў і звычаяў, што замацаваныя ў побыце і фальклёры From Wikipedia, the free encyclopedia

Народны каляндар
Remove ads

Наро́дны калянда́р — спалучэньне сталых і рухомых сьвятаў і прысьвяткаў, абрадаў, гульняў і звычаяў, што замацаваныя ў побыце і фальклёры.

Thumb
Славянскі аграрны каляндар паводле матыву кубка з Лепясоўкі з адведзенымі палямі, якія ілюструюць асобныя аграрныя работы ў сувязях з сучасным падзелам месяцаў, у якія гэтыя работы пачыналіся.[1][2][3]

Улучае традыцыйныя хранонімы на сельскагаспадарчую працу і адпачынак у гадавым, сэзонным і месячным цыклях. Зьмяшчае астранамічныя і земляробчыя, мэтэаралягічныя і фэналягічныя веды, атрыманыя пераважна шматгадовым досьведам[4].

Remove ads

Беларускі каляндар

Беларускі народны каляндар пераважна спалучае хрысьціянскую і язычніцкую культуру. У праваслаўных хрысьціянаў сьвяты і прысьвяткі замацаваныя за юліянскім календаром, што ссоўвае даты на 13 дзён пазьней параўнальна з рыгарыянскім, паводле якога адзначаюць хрысьціяне-каталікі (ніжэй курсівам). Сярод іншага, некаторыя сьвяты належаць да рухомай царкоўнай пасхаліі (пазначаныя тлустым)[4].

Thumb
Славянскі аграрны каляндар паводле матыву кубка з Лепясоўкі з адведзенымі палямі, якія ілюструюць асобныя аграрныя работы ў сувязі з чатырма галоўнымі славянскімі святамі.[5][6][7]

Студзень

Люты

Сакавік

Красавік

Травень

  • 1 траўняКузьма. «Май Кузьма з морквінай сустракае, а Пахом з гурком».
  • 5 траўняЛяльнік. Сьвята Лялі — дачкі Лады.
  • 6 траўняЮр’е. Сьвята жывёлы. «Як дождж на Юр’я — хлеб будзе і ў дурня». Аб рад «Страла».
  • 7 траўняАлісей. «Прыйшоў Алісей — авёс пасей».
  • 8 траўняМарк і Станіслаў. «Сей лён на Станіслава — вырасьце як лава». Бабскія розбрыкі. Скокі жанчынаў і качаньне па зямлі дзеля ўрадлівасьці.
  • 10 траўняЯрылавіца. Сьвята Ярылы.
  • 11 траўняПранціш. Які дзень, такое і лета.
  • 12 траўня — Пачатак Пераплаўнага (Чарвівага) тыдня. Ня варта садзіць, бо заядуць чарвякі.
  • 13 траўняЯкуб. «На Якуба грэе люба».
  • 14 траўняМакарэй і Градавая або Пераплаўная серада. Абрады каля вады.
  • 15 траўняБарыс. Апякун поля і жывёлы.
  • 16 траўняГрадабойцы (Ледавіты дзень).
  • 19 траўня — Антоні. «На святы Антоні сей авёс для коней, а як удасца дык і прадасца».
  • 21 траўняІван веснавы. Апякун земляроба. «На Івана каласок, а на Пятра піражок».
  • 22 траўняМікола веснавы і Алена. Сьвята пастухоў. «Сей лён на Алену — вырасьце па калена».
  • 24 траўняМакей, Кірыла і Мятод. «Мокра на Макея — і лета не прасушыць».
  • 27 траўняСідары. «Прыйшлі Сідары — прыйшлі і сіверы».
  • 28 траўняПахом. «Сьвяты Пахом павее цяплом». «Сей агуркі на Пахом — будзеш насіць мяхом».
  • 29 траўняМагдалена і Ўшэсьце. «Магдалена зязюльку прысылае». Дзень агляду жыта. Абрад «страла». Унебаўшэсьце Ісуса.
  • 31 траўняШэсьць дзеваў, Канапелька Матруна і Фядот. «Лён сей позьні на Шэсьць дзеваў». «Канапелька Матруна ў зямлю махнула»[4].

Чэрвень

Ліпень

Жнівень

Верасень

Кастрычнік

Лістапад

Сьнежань

Remove ads

Іншыя

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads