Абрушэньне даху на чыгуначным вакзале ў Новым Садзе
катастрофа 1 лістапада 2024 року ў Сэрбіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Абрушэньне даху на чыгуначным вакзале ў Новым Садзе — трагічная падзея, якая адбылася 1 лістапада 2024 году каля 11:50 на чыгуначным вакзале ў Новым Садзе.
У выніку катастрофы загінула чатырнаццаць чалавек, у тым ліку шасьцігадовы хлопчык, і яшчэ трое атрымалі траўмы. Тры пацярпелыя знаходзяцца ў крытычным стане.
Remove ads
Перадумовы

У 2021 годзе былі абвешчаныя пляны на рэканструкцыю і пашырэньне вакзалу ў рамках праграмы ўраду Сэрбіі па паляпшэньні і мадэрнізацыі чыгуначнай інфраструктуры краіны, у тым ліку ўвядзеньня хуткасных цягнікоў[1]. Рэканструкцыя ўключала мадэрнізацыю шляхоў, будаўніцтва новай плятформы і поўнае абнаўленьне галоўнага будынку з дадаваньнем ліфтаў для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі. Працы пачаліся ў верасьні 2021 году.[2]
У рамках рэканструкцыі быў зьнесены мост імя Бошкі Перошавіча, а чыгуначны мост Жэжэль быў адноўлены. Праект распрацаваў Аляксандар Баёвіч, а рэалізоўваўся ён міжнародным кансорцыюзам JV Azvi — Taddei — Horta Coslada International. Рэканструкцыю вакзалу выконвалі кітайскія кампаніі China Railway International і China Communications Construction Company (CCCC) у рамках праекту Будапэшта–Бялград чыгуначная лінія, які зьяўляецца часткай больш шырокай міжнароднай чыгуначнай сеткі[3].
Абноўлены будынак вакзалу быў афіцыйна адкрыты 19 сакавіка 2022 году з мадэрнізаванымі шляхамі, якія дазваляюць разьвіваць хуткасьць да 200 km/h паміж Бялградам і Новым Садам[4].
Remove ads
Катастрофа
1 лістапада 2024 году каля 11:50 абваліўся дах над галоўным уваходам чыгуначнага вакзалу ў Новым Садзе. У выніку катастрофы загінула чатырнаццаць чалавек, у тым ліку шасьцігадовы хлопчык, і яшчэ трое атрымалі траўмы[5].
Інжынэр-будаўнік Даніэль Дашыч заявіў, што абрушэньне адбылося з-за дадатковай сталёвай канструкцыі для шкляных панэляў, якая была ўсталяваная падчас рэканструкцыі[6].
Рэакцыі
Урад Сэрбіі абвясьціў 2 лістапада 2024 году днём нацыянальнай жалобы, а ў Новым Садзе была абвешчаная трохдзённая жалоба[7]. У Рэспубліцы Сэрбскай таксама была абвешчаная жалоба[8].
Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан выказаў спачуваньні Сэрбіі і сем’ям ахвяраў[9].
Прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч запатрабаваў палітычнай і крымінальнай адказнасьці за катастрофу[10]. Кітайскі кансорцыюм, які ўдзельнічаў у рэканструкцыі, заявіў, што дах не ўваходзіў у праект рэканструкцыі[11].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads