Віктар Орбан
вугорскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ктар О́рбан (па-вугорску: Orbán Viktor; нар. 31 траўня 1963 году, Сэкешфэхэрвар, Вугорская Народная Рэспубліка) — прэм’ер-міністар Вугоршчыны з 1998 па 2002 гады, а таксама з 2010 году. Лідэр партыі «Фідэс». Паводле веравызнаньню зьяўляецца кальвіністам. Жанаты, мае пяць дзяцей.
Remove ads
Біяграфія
Сваю палітычную дзейнасьць Орбан пачаў у якасьці чальца-заснавальніка партыі «Фідэс», створанай 30 сакавіка 1988 году. Агульнанацыянальную вядомасьць атрымаў дзякуючы выступу 16 чэрвеня 1989 году на цырымоніі перапахаваньня Імрэ Надзя і іншых палітычных дзеячаў Вугоршчыны, пакараных ў 1958 годзе.
У 1990 годзе, на першых выбарах у посткамуністычнай Вугоршчыне, Орбан быў абраны дэпутатам парлямэнту, куды зноўку пераабіраўся ў 1994, 1998, 2002 і 2006 гадох. У 1998 годзе пасьля перамогі партыі «Фідэс» на парлямэнцкіх выбарах сфармаваў правацэнтрысцкі ўрад. У эканамічнай сфэры выступаў за зьніжэньне падаткаў і сацыяльных узносаў, барацьбу зь беспрацоўем і інфляцыяй.
Орбан выступаў у якасьці прыхільніка нямецкай мадэлі кіраваньня, якая прадугледжвае вядучую ролю прэм’ер-міністра ў сыстэме ўлады. Ён узмацніў ролю канцылярыі прэм’ер-міністра, правёў радыкальную рэформу дзяржаўнага апарату, якая прывяла, у прыватнасьці, да стварэньня супэрміністэрства эканомікі. Імкненьне Орбана да зьніжэньня ўплыву парлямэнта на палітычныя працэсы пры ўзмацненьні асабістага ўплыву прэм’ера выклікала рэзкую крытыку з боку апазыцыі, якая зьвінаваціла яго ў аўтарытарных тэндэнцыях і імкненьні аказваць уплыў на СМІ.
На парлямэнцкіх выбарах 2002 году партыя Орбана пацярпела паразу, і ён пайшоў у адстаўку. Пасьля перамогі ягонай партыі «Фідэс» на парлямэнцкіх выбарах у красавіку 2010 году Орбан зноўку быў прызначаны прэм’ер-міністрам.
Remove ads
Беларусь
5 чэрвеня 2020 году ў менскім Палацы незалежнасьці старшыня ўраду Вугоршчыны Віктар Орбан сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Орбан паведаміў пра банкаўскую пазыку на $40 млн для сумесных укладаньняў. У адказ Лукашэнка заявіў, што «асабліва пэрспэктыўнай бачыцца каапэрацыя ў вытворчасьці электробусаў». Таксама бакі выказалі зацікаўленасьць у абмене досьведам у абыходжаньні з адпрацаваным ядзерным палівам у сувязі з падрыхтоўкай Беларускай АЭС да пуску ў Астраўцы[3].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads