Абэрон (спадарожнік Урана)

спадарожнік Урана From Wikipedia, the free encyclopedia

Абэрон (спадарожнік Урана)
Remove ads

Абэрон — другі па велечыні спадарожнік Урану і дзявяты па масе сярод спадарожнікаў Сонечнай сыстэмы. Таксама вядомы пад назвай «Уран IV». Адкрыты 11 студзеня 1787 року Ўільямам Гершэлям і названы ім у гонар фантастычнага караля феяў і эльфаў з твораў Ўільяма Шэксьпіра «Сон у летнюю ноч». Спадарожнік зьяўляецца самым далёкім ад Урану, яго арбіта разьмешчана часткова па-за межамі магнітасфэры Ўрану.

Хуткія факты Гісторыя адкрыцьця, Першаадкрывальнік ...

Верагодна Абэрон сфармаваўся з Акрэцыйнага дыску, атуляўшага Ўран адразу пасьля ўзьнікненьня плянэты. Спадарожнік складаецца з каменю і лёду ў роўных прапорцыях, і, верагодна, дыферэнцыяваны на каменнае ядро и ледзяную мантыю. На мяжы верагодна маецца слой вадкай вады. Паверхня Абэрону цёмная з чырвоным адценьнем. Рэльеф спадарожніку фармуецца ў асноўным ударамі астэроідаў і камэт. На паверхні прысутнічаюць шмат кратэраў, дыямэтар якіх сягае 210 км². На спадарожніку маюцца сыстэмы рвоў (грабэнаў), утварыўшыхся за часамі тэктанічных працэсаў на этапе фармаваньня плянэты.

Спадарожнік Абэрон вывучаецца па здымках зробленых адзіным касьмічным апаратам «Вояджэр-2», які праляцеў побач з Уранам і яго спадарожнікамі ў студзені 1986.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads